Перайсці да зместу

Хеда Цынер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хеда Цынер
ням.: Hedda Zinner
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Elisabeth Frank[1] і Hannchen Lobesam[1]
Дата нараджэння 20 мая 1904(1904-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1994(1994-07-04)[3][2] (90 гадоў) ці 1 ліпеня 1994(1994-07-01)[4] (90 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Фрыц Эрпенбек
Дзеці John Erpenbeck[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, актрыса, журналістка, тэатральная актрыса, пісьменніца, Ukrainian–German translator
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хеда Цынер (ням.: Hedda Zinner, 20 мая 1904 або 1905, Лемберг або Вена[4] — 4 ліпеня 1994, Берлін) — нямецкая пісьменніца, актрыса, журналістка і радыёвядучая.

Хеда Цынер нарадзілася ў яўрэйскай сям’і служачага Адольфа Цынера. Скончыўшы школу, у 1923—1925 гадах вучылася ў Венскай тэатральнай акадэміі. Дэбютавала як актрыса ў венскім Тэатры Раймунда. Працавала на сцэнах Штутгарта (1923—1924), Бадэн-Бадэна (1924—1925), Вільгельмсгафена (1925—1926). Выступала з трупай «Рэйнскія гастрольныя падмосткі» (ням.: Rheinische Gastspielbühne) у 1926—1927 гадах, працавала на сцэнах Баляславеца (1927—1928) і Цвікау (1928—1929). З 1929 года пражывала ў Берліне, дзе працавала актрысай, пісала вершы і дэкламавала іх на палітычных мітынгах. У 1929 годзе Цынер уступіла ў Камуністычную партыю Германіі (з 1946 года — Сацыялістычная адзіная партыя Германіі — САПГ).

З 1930 года Цынер публікавала сацыяльна-палітычныя і сатырыка-крытычныя вершы ў такіх выданнях, як «Чырвоны сцяг» (ням.: Die Rote Fahne), «Рабочы голас» (ням.: Arbeiter Stimme), «Свет увечары» (ням.: Welt am Abend), «Працоўная ілюстраваная газета» (ням.: Arbeiter Illustrierte Zeitung), «Шлях жанчыны» (ням.: Weg der Frau) і «Журнал для ўсіх» (ням.: Magazin fur Alle). У 1930 годзе Цынер пераехала ў межах горада ў дом па адрасе Штайнруквег, № 3, Мастацкая калонія Вільмерсдорф (ням.: Steinrückweg 3, Künstlerkolonie-Wilmersdorf). У гэты час[5] пазнаёмілася з пісьменнікам Фрыцам Эрпенбекам, за якога неўзабаве выйшла замуж. Пасля так званай «Вялікай аблавы» (ням.: Großrazzia)[6] 15 сакавіка 1933 года сужэнцам прыйшлося ў тым жа месяцы спешна выехаць у Вену. У наступным годзе яны перабраліся ў Прагу, дзе Хеда заснавала і ўзначаліла палітычнае кабарэ «Студыя-1934» (ням.: Studio 1934).

У красавіку 1935 года Цынер разам з мужам эмігравала ў Савецкі Саюз. Асела ў Маскве, дубліравала на нямецкай мове гераіню кінакарціны «Змагары» (1936) — жонку дырыжора Клеберсбуша. У 1935—1941 гадах Хеда Цынер працавала ў нямецкамоўнай рэдакцыі Маскоўскага радыё, пісала для яго радыёп’есы,[7] друкавалася ў «Нямецкай цэнтральнай газеце» (ням.: Deutsche Zentralzeitung) і розных літаратурных выданнях. Была кандыдатам на ўступленне ў нямецкае аддзяленне Саюза пісьменнікаў СССР.

2 лістапада 1966 года. Злева направа: Лілі Бехер, Хеда Цынер і Фрыц Эрпенбек

У снежні 1936 года Цынер атрымала савецкае грамадзянства. У 1938 годзе Хеда Цынер заняла пасаду намесніка загадчыка аддзела культуры «Нямецкай цэнтральнай газеты». З верасня 1941 года Цынер вяла перадачы для жанчын на «Нямецкай народнай радыёстанцыі» (ням.: Deutscher Volkssender). З кастрычніка 1941 па 1943 гады знаходзілася ў эвакуацыі ва Уфе, дзе нарадзіла сына Ёна Эрпенбека (ням.: John Erpenbeck), які стаў пасля вядомым фізікам, філосафам і пісьменнікам, бацькам пісьменніцы Джэні Эрпенбек.

У чэрвені 1945 года Хеда Цынер пасялілася ва ўсходняй частцы Берліна — Панкове. У 1946 годзе прыступіла да працы рэжысёрам у Доме радыёвяшчання (ням.: Haus des Rundfunks). У 1950-х — 1960-х была рэжысёрам Тэатра на Шыфбаўердаме (ням.: Theater am Schiffbauerdamm). У 1946 годзе Цынер абралі старшынёй Нямецкай жаночай рады. Пісьменніца належала да сябраў Навукова-мастацкай рады пры міністэрстве культуры ГДР, у 1958 году была дэлегатам V з’езду САПГ. З 1959 года Хеда Цынер займала пасаду намеснікам старшыні Таварыства культурных сувязей з замежжам. У 1975 годзе Цынер удастоілася ордэна «За заслугі перад Айчынай» у золаце і стала ганаровым членам Саюза пісьменнікаў ГДР. Цынер была ў Дэмакратычным жаночым саюзе ГДР і актыўна працавала ў Таварыстве германа-савецкага сяброўства.

Пахаваная на Даратэенштацкіх могілках у Берліне.

Хеда Цынер пісала ў ключы сацыялістычнага рэалізму. Журналісцкі вопыт Цынер садзейнічаў дакументальнасці і пэўнай схематычнасці апісанняў у яе сачыненнях. Бясспрэчнай добрай якасцю з’яўляецца псіхалагічнасць і дакладнасць, нягледзячы на ​​запатрабаванне далучацца да патрабаванняў часу. Часам пісьменніца гэтым запатрабаваннем грэбавала. Напрыклад, у 1985 годзе ў ГДР забаранілі тэлеверсію «Равенсбруцкай балады» (1961), якая не адпавядала партыйным канонам выявы арганізацыі «Антыфашысцкае дзеянне».

Для твораў пісьменніцы характэрны лёгкасць, жвавасць, меладычнасць. Многія яе тэксты пакладзены на музыку, у тым ліку кантата «Прысуд» (кампазітар Жан К. Форэст, прэм’ера адбылася ў ліпені 1958 года).

У творах Хеды Цынер шмат біяграфічнага. Раман «Усяго толькі жанчына» (1954) апавядае пра суфражыстку Луізу Ота-Петэрс, якая парвала са сваёй буржуазнай сям’ёй. У трылогіі «Продкі і спадчыннікі» (раман «Рэгіна» 1968) адна з галоўных ліній — характарыстыка і крытыка жыцця сярэдняга класа ў Аўстра-Венгрыі.

Тэмай рамана «Фіні» (1973) сталі рэальныя падзеі, якія адбываліся ў пачатку трыццатых гадоў у селішчы мастакоў — Вільмерсдорф: агітацыйная праца камуністаў, сутыкненні камуністычных і нацысцкіх груповак, стварэнне атрада самаабароны жыхароў берлінскага Вільмерсдорфа. У вобразе Фіні сама Хеда Цынер, а ў вобразе беспартыйнага драматурга Ганса Калена, які пад уплывам галоўнай гераіні пранікаецца камуністычнымі ідэямі, адгадваецца Фрыц Эрпенбек.

Большасць раманаў і апавяданняў экранізаваны — у кінематографе і на тэлебачанні.[5] Яе творы перакладзены на рускую, французскую, венгерскую, чэшскую, славацкую, балгарскую, польскую, кітайскую і японскую мовы. Хеда Цынер перакладала з рускай (М. А. Святлоў, С. Я. Маршак) і ўкраінскай моў.

  1. а б Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б в Blumesberger S. Zinner, Hedda (Hedwig) // Handbuch der österreichischen Kinder- und Jugendbuchautorinnen — 2014. — Т. 2. — S. 1312–1315. — ISBN 978-3-205-78552-1
  3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2019.
  4. https://www.bundesstiftung-aufarbeitung.de/de/recherche/kataloge-datenbanken/biographische-datenbanken/hedda-zinner?ID=3961 Праверана 30 студзеня 2021.
  5. а б Биография и фотографии в «Künstlerkolonie Berlin e. V.» Архівавана 20 мая 2011 года.
  6. Гл. deZeit des Nationalsozialismus
  7. Valentina Choschewa: «STIMME RUSSLANDS feiert 85. Jubiläum». In: «Stimme Russlands, 28. Oktober 2014». Abgerufen am 29. Oktober 2014.
  • Zinner, Hedda // Wer war wer in der DDR? : ein biographisches Lexikon / Helmut Müller-Enbergs (Hg.). Unter Mitarb. von Olaf W. Reimann und Bernd-Rainer Barth. — Überab. und erw. Neuausg.. — Berlin: Links, 2000. — S. 954—955. — 1037 S. — ISBN 3-86153-201-8.