Фрыц Эрпенбек
| Фрыц Эрпенбек | |
|---|---|
| ням.: Fritz Erpenbeck | |
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 6 красавіка 1897[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 студзеня 1975[1] (77 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Хеда Цынер |
| Дзеці | John Erpenbeck[d] і Джэні Эрпенбек |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Прэміі |
Lessing-Preis der DDR[d] (1956) |
| Узнагароды |
Ernst Moritz Arndt Medal[d] (1957) |
Фрыц Эрпенбек (ням.: Fritz Erpenbeck, 6 красавіка 1897, Майнц — 7 студзеня 1975, Берлін) — нямецкі пісьменнік, публіцыст і акцёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эрпенбек вучыўся на слесара ў Оснабруку і браў урокі акцёрскага майстэрства. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. З 1920 года выступаў на сцэне ў Тэатры Лесінга і ў Піскатора ў Берліне, а таксама спрабаваў сябе ў якасці рэжысёра і драматурга. У 1928 годзе ажаніўся з пісьменніцай Хеда Цынер.
У 1927 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Германіі. З 1929 года займаўся журналісцкай дзейнасцю, у 1931—1933 гадах займаў пасаду галоўнага рэдактара сатырычнага часопіса «Чырвоны перац» (ням.: Roter Pfeffer).[4]
У 1933 годзе эмігрыраваў у Прагу, у 1935 годзе разам з жонкай перабраўся ў СССР, дзе працаваў рэдактарам некалькіх выданняў. У 1936 годзе зняўся ў эпізадычнай ролі турэмнага наглядчыка ў фільме «Змагары». Уступіў у Нацыянальны камітэт «Свабодная Германія», працаваў намеснікам галоўнага рэдактара радыёстанцыі «Свабодная Германія». Увайшоў у групу Ульбрыхта.[5]
У 1945 годзе Эрпенбек вярнуўся ў Германію, дзе ў 1946 годзе ўступіў у САПГ.
У 1946—1958 гадах займаў працу на пасадзе галоўнага рэдактара часопіса «Тэатр часу» (ням.: Theater der Zeit) і «Тэатральная служба» (ням.: Theaterdienst). Разам з Бруна Хеншэлем заснаваў выдавецтва Henschel Verlag.
З 1951 года кіраваў галоўным аддзелам выканальніцкага мастацтва і музыкі пры Савеце міністраў ГДР.[5]
У 1959—1962 гадах займаў пасаду галоўнага драматурга тэатра Фольксбюне ў Берліне, затым займаўся літаратурнай дзейнасцю.
Магіла Эрпенбека знаходзіцца на Даратэенштацкіх могілках у Берліне. Імем Эрпенбека названа адна з вуліц у берлінскім раёне Панкаў.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- жонка — Хеда Эрпенбек-Цынер (1907—1994), нямецкая пісьменніца
- сын — Ён Эрпенбек (нар. 1942), нямецкі фізік, філосаф і пісьменнік
- унучка — Джэні Эрпенбек (нар. 1967), нямецкая пісьменніца і рэжысёр
- сын — Ён Эрпенбек (нар. 1942), нямецкі фізік, філосаф і пісьменнік
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Aber ich wollte nicht feige sein, апавяданне, 1932
- Musketier Peters, апавяданне, 1936
- Emigranten, раман, Масква, 1937
- Heimkehr, аповесць, 1939
- Deutsche Schicksale, апавяданні, 1939
- Kleines Mädel im großen Krieg, апавяданне, 1940
- Gründer, раман, Масква, 1941 (т. 1)
- Gründer, раман (т. 2-3), Берлін, 1945 і 1949
- Lebendiges Theater, сачыненні і літаратурная крытыка, 1949
- Wilhelm Pieck. Ein Leben Stimmungsbild, 1951
- M. Linzer (Hrsg.) Aus dem Theaterleben. Aufsätze und Kritiken, 1959
- Künstlerpension Boulanka, дэтэктыўны раман, Gelbe Reihe 1964, экранізаваны пад назвай «Пансіён «Буланка»
- Vorhang auf!, гістарычныя апавяданні, 1965
- Tödliche Bilanz, дэтэктыўны раман, 1965
- Aus dem Hinterhalt, дэтэктыўны раман, 1967
- Nadel im Heu, дэтэктыўны раман, 1968
- Der Fall Fatima, дэтэктыўны раман, 1969
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Fritz Erpenbeck // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #116567635 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #116567635 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Fritz Erpenbeck - Autoren Berlin/Brandenburg - Literaturlandschaft (ням.). Literatur Port. Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ а б Erpenbeck, Fritz (ням.). Bundesstiftung zur Aufarbeitung der SED-Diktatur. Ch. Links Verlag (1 кастрычніка 2009). Праверана 3 верасня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Fritz Erpenbeck. In: Richard Drews, Alfred Kantorowicz (Hg.), verboten und verbrannt. Deutsche Literatur — 12 Jahre unterdrückt, Berlin und München: Heinz Ullstein — Helmut Kindler Verlag, 1947, S. 37 f.
- Erpenbeck, Fritz // Wer war wer in der DDR? : ein biographisches Lexikon / Helmut Müller-Enbergs[вд] (Hg.). Unter Mitarb. von Olaf W. Reimann und Bernd-Rainer Barth. — Überab. und erw. Neuausg.. — Berlin: Links, 2000. — S. 192—193. — 1037 S. — ISBN 3-86153-201-8.
- Нарадзіліся 6 красавіка
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Майнцы
- Памерлі 7 студзеня
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя на Даратэенштацкіх могілках
- Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
- Узнагароджаныя ганаровай спражкай да ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР)
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
