Джэні Эрпенбек
| Джэні Эрпенбек | |
|---|---|
| ням.: Jenny Erpenbeck | |
| | |
| Дата нараджэння | 12 сакавіка 1967[1][2][…] (58 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | John Erpenbeck[d] |
| Маці | Doris Kilias[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэатральны рэжысёр, пісьменніца, рэжысёр, раманіст |
| Член у | |
| Узнагароды |
Hans Fallada Prize[d] (2014) Joseph-Breitbach-Preis[d] (2013) Q2421865? (2013) Schubart-Literaturpreis[d] (2013) Usedom Literature Prize[d] (2019) Sylt resident writer[d] (2006) Берлінскі мядзведзь[d] (2025) |
| IMDb | ID 1538988 |
Джэні Эрпенбек (ням.: Jenny Erpenbeck; нар. 12 сакавіка 1967, Берлін, ГДР) — нямецкая пісьменніца і рэжысёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джэні Эрпенбек — дачка фізіка, філосафа і пісьменніка Ёна Эрпенбека і перакладчыцы з арабскай мовы Дорыс Кіліяс. Дзядуля — Фрыц Эрпенбек, бабуля — Хеда Цынер.
Джэні Эрпенбек скончыла сярэднюю школу ва Усходнім Берліне, ГДР і атрымала атэстат сталасці ў 1985 годзе. Два гады вучылася на пераплётчыка, затым працавала ў некалькіх тэатрах рэквізітарам і гардэробшчыцай.
У 1988—1990 гадах Джэні вывучала тэатральнае мастацтва ў Берлінскім універсітэце, затым вучылася на музычнага рэжысёра ў Вышэйшай школе музыкі імя Ганса Эйслера. Па заканчэнні вучобы ў 1994 годзе некаторы час працавала асістэнтам рэжысёра ў оперным тэатры Граца, з 1997 года самастойна працавала над пастаноўкамі ў тым жа тэатры.
З 1998 года працавала ў розных тэатрах Германіі і Аўстрыі, у тым ліку, у Ахене, Нюрнбергу і Берлінскай дзяржаўнай оперы.
У 1990-я гады Джэні Эрпенбек звярнулася да літаратурнай дзейнасці і напісала некалькі празаічных і драматычных твораў. Творы Эрпенбек перакладзены на многія мовы свету.
У Джэні Эрпенбек ёсць сын (нар. 2002).
У 2024 годзе за раман «Кайрас» атрымала Міжнародную Букераўскую прэмію, стаўшы першым аўтарам з Германіі, атрымаўшым гэту ўзнагароду. Прыз у памеры 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў пісьменніца падзяліла з перакладчыкам рамана на англійскую мову Міхаэлем Хофманам.[5]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]- Geschichte vom alten Kind. Verlag Eichborn, Frankfurt am Main 1999, ISBN 3-8218-0784-9
- Tand. Erzählungen. Verlag Eichborn. Frankfurt am Main 2001, ISBN 3-8218-0696-6
- Wörterbuch. Verlag Eichborn. Frankfurt am Main 2004, ISBN 3-8218-0742-3
- Heimsuchung. Verlag Eichborn. Frankfurt am Main 2008, ISBN 978-3-8218-5773-2
- Dinge, die verschwinden. Galiani. Berlin 2009, ISBN 978-3-86971-004-4
- Хвали день к вечеру / Aller Tage Abend. Knaus Verlag, München 2012, ISBN 978-3-8135-0369-2
- Katzen haben sieben Leben. UA: 30. Januar 2000, Vereinigte Bühnen Graz; Frankfurt am Main: Verlag der Autoren
- Leibesübungen für eine Sünderin. UA: 27. März 2003, Deutsches Theater Berlin; Frankfurt am Main: Verlag der Autoren
Зноскі
- ↑ Jenny Erpenbeck // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jenny Erpenbeck // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Sechs neue Mitglieder in der Akademie der Wissenschaften und der Literatur // Informationsdienst Wissenschaft — Акадэмія навук і літаратуры ў Майнцы, 2015.
- ↑ https://idw-online.de/de/news643627
- ↑ Немецкая писательница Дженни Эрпенбек стала лауреатом Букеровской премии (руск.). forbes.ru. — новость. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2024. Праверана 24 мая 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Heike Bartel, Elizabeth Boa (Hrsg.): Pushing at Boundaries. Approaches to Contemporary German Women Writers from Karen Duve to Jenny Erpenbeck. Amsterdam 2006, ISBN 978-90-420-2051-1 (englisch).
- Wiebke Eden: Sich mit Worten auszudrücken, war immer das Nächste. In: Keine Angst vor großen Gefühlen. Fischer-Taschenbuch-Verlag, Frankfurt am Main 2003, ISBN 3-596-15474-X, S. 13-32