HTC 8S
Выгляд
| HTC S8 | |
HTC S8 | |
| Вытворца | HTC (Таоюань, Тайвань) |
|---|---|
| Дыяпазоны частасьцяў | GSM/GPRS/EDGE 850/900/1800/1900; W-CDMA 900/2100 |
| Дата выпуску | 7 сьнежня 2012 |
| Тып корпусу | Пліта |
| Маса | 113 грамаў |
| Памеры | 121×63×10 мм |
| Апэрацыйная сыстэма | Windows Phone 8[d] |
| Пярэдняя камэра | 5 млн. піксэлаў, сьветладыёдная ўспышка, аўтафакусаваньне |
| Інтэрфэйсы | Bluetooth 3.1 |
| htc.com/www/smart… (анг.) | |
HTC S8 — смартфон, прадстаўлены HTC 7 сьнежня 2012 году ў Канадзе. Апэрацыйная сыстэма тэлефона Windows Phone 8 мае беларускамоўны інтэрфэйс.
Уласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дотыкавы вадка-крышталічны экран з дыяганальлю 4 цалі і абалонкай з загартаванага шкла меў разрозьненьне 480×800 піксэлаў (233 пкс/цаля). Сховішча складала 4 гігабайты з магчымасьцю пашырэньня за кошт падлучэньня картаў памяці, апэратыўная запамінальная прылада — 512 мэгабайтаў. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 720 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двухядзерны працэсар MSM8x27 мае частасьць 1 гігагэрц[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Windows Phone 8S by HTC // Майкрасофт Праверана 5 чэрвеня 2013 г.
| Гэта — накід артыкула пра прыладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |