GPRS
| Стандарты мабільнай сувязі |
|---|
| 0G (радыётэлефанія) |
| 1G |
| 2G |
| 2,5G |
| 2,75G |
| 3G (IMT-2000) |
| 3,5G |
| 3,75G |
| 4G (IMT-Advanced) |
| 5G
не зацьверджаны |
GPRS (па-ангельску: General Packet Radio Service — пакетная радыёсувязь агульнага карыстаньня) — надбудова над тэхналёгіяй мабільнай сувязі GSM, якая дазваляе зьдзяйсьняць пакетную перадачу зьвестак. Асаблівасьцю GPRS зьяўляецца перадача і прыём зьвестак адразу па некалькіх таймслотах. Найбольшая хуткасьць перадачы зьвестак сягае 171 кілябіт/сэк.[1]
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуюць розныя клясы GPRS, якія адрозьніваюцца хуткасьцю перадачы зьвестак і магчымасьцю сумяшчэньня перадачы зьвестак з адначасовай галасавой сувязьзю.
Найбольш распаўсюджаныя клясы GPRS — class 8 і class 10. Кляс 8 (таксама вядомы як 4+1) — чатыры слоты вылучаныя для скачваньня зьвестак і адзін — для перадачы. Кляс падыходзіць для карыстальнікаў, якія скачваюць больш інфармацыі, чым адпраўляюць.
Кляс 10 (4+2) — чатыры слоты вылучаныя для скачваньня і 2 — для адпраўкі, прычым адначасова можа выкарыстоўвацца ня больш за 5 слотаў. Гэты кляс ідэальна падыходзіць для раўнацэннай адпраўкі і атрыманьня інфармацыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аляксандар Пукшанскі Як «чайнік» вывучаў «мабільныя сакрэты» // Зьвязда : Газэта. — 29 лютага 2008. — № 40 (26153). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |