Унеча
| Горад | |||
| Унеча | |||
|---|---|---|---|
| руск.: Унеча | |||
|
|||
| 52°51′00″ пн. ш. 32°41′00″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна | |||
| Рэгіён | Бранская вобласць | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1887 | ||
| Вышыня цэнтра | 180 м | ||
| Часавы пояс | UTC+03:00 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 48351 | ||
| Паштовы індэкс | 243300 | ||
| Аўтамабільны код | 32 | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Унеча — горад у Бранскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Унецкага раёна. Насельніцтва 23,6 тыс. чалавек (2024).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны ў вярхоўях ракі Унеча (басейн Дняпра), за 140 км на паўднёвы захад ад Бранска. Чыгуначны вузел.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны як пасёлак пры аднайменнай чыгуначнай станцыі Палескай чыгункі на лініі Гомель — Бранск (рух з 1887 года) у Расійскай імперыі. У 1900 адкрыты рух па вузкакалейнай лініі Унеча — Старадуб (у 1927 перашыта на шырокую каляіну).
У лістападзе 1917 года ўсталявана савецкая ўлада. У красавіку 1918 года занята аўстра-германскімі войскамі. У раёне Унечы дыслакаваўся Ленінскі полк, які ахоўваў дэмаркацыйную лінію. У верасні 1918 года ва Унечы М. Шчорс фарміраваў 1-ы Украінскі савецкі полк імя І. Богуна. Быў адкрыты рух па чыгуначнай лініі Унеча — Камунары.
Валасны цэнтр Клінцаўскага павета Гомельскай губерні РСФСР (1924—1926), затым Бранскай губерні (1926—1929). З 1927 года рабочы пасёлак.
Пасля правядзення ў 1929 годзе лініі Харкаў — Орша, Унеча становіцца значным чыгуначным вузлом. Раённы цэнтр Бранскай акругі Заходняй вобласці (1929—1937), Арлоўскай вобласці (1937—1944). З 1940 года горад.
Акупіравана германскімі войскамі 17 жніўня 1941 года. Занята савецкімі войскамі 23 верасня 1943 падчас Бранскай наступальнай аперацыі. З 1944 года раённы цэнтр Бранскай вобласці.
З верасня 1943 года да сакавіка 1944 года ў горадзе знаходзілася кіраўніцтва Беларускай чыгункі. З 1936 па 1951 гады станцыя Унеча знаходзілася ў падначаленні Беларускай чыгункі, тут змяшчалася кіраўніцтва ўнецкага аддзялення руху Беларускай чыгункі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Сяргеевіч Базан — беларускі фотамастак.
- Юрый Уладзіміравіч Каласоўскі (нар. 1960) — беларускі археолаг.
- Павел Ізотавіч Якубовіч — беларускі журналіст.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ а б Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)
- ↑ а б в г д е ё ж з Народная энциклопедия «Мой город». Унеча
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/b07_14t/IssWWW.exe/Stg/z/02.htm
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ http://bryansk.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/bryansk/resources/0f50b5804e367fe2afe7afba5f1db840/01-10.xls
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Унеча