Перайсці да зместу

Вёска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вёска (стараслав. въсь) — населены пункт з некалькімі дзясяткамі або сотнямі асобных жылых будынкаў (напрыклад, хат) і сельскай гаспадаркай і промысламі як асноўным заняткам жыхароў. Асноўнае адрозненне вёскі ад сяла ў кананічнай тапаніміцы — у вёсцы няма царквы, аднак, гэта не агульнае правіла.

Першыя вёскі ўзніклі як адасобленыя адзінкі побач з пагостамі і сёламі, аднак яны не былі грамадавамі або вотчыннымі цэнтрамі. Паняцце «вёска» ў X—XI стагоддзях меў агульнаславянскае распаўсюджванне (палякі, чэхі, славакі, кашубы, верхнія і ніжнія лужычане, славенцы і іншыя). Этымалогія ўзыходзіць да стараславянскага «весь» — меры даўжыні. Да ХVI стагоддзя рускімі і ўкраінцамі гэтае паняцце страчана. Слова «вёска» распаўсюдзілася на беларускіх землях даволі позна, толькі ў XVII стагоддзі[1], паводле тагачасных інвентароў паняцці «вёска» і «сяло» ўжываліся аднолькава[2].

Значны ўплыў на развіццё вёсак, як віду паселішч аказала аграрная рэформа — Устава на валокі — 1557 года, паводле яе адзінкамі абкладання падаткамі і павіннасцямі былі валокі замест ранейшых службаў, дымоў або двароў.

  1. Сабаленка Э. Р., Гуркоў У. С., Іваноў У. М., Супрун Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. — Мн., 1973.
  2. Беларусы: У 8 т. Т. 2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — С. 21.