Стрэшынскі замак
| Помнік | |
| Стрэшынскі замак | |
|---|---|
| | |
| 52°43′47″ пн. ш. 30°06′43″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Дата заснавання | XII стагоддзе |
| Дата скасавання | 1793 |
Стрэ́шынскі за́мак[1] — замак, які існаваў у XII—XVIII стагоддзях у сучасным гарадскім пасёлку Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Быў пабудаваны з дрэва на абкружаным ровам мысе ракі Дняпро. У сістэму ўмацаванняў замка ўваходзілі 5 вежаў, роў, вал, гародні. Сярод узбраення Стрэшынскага замка былі гарматы, мушкеты, гакаўніцы, жалезныя і алавяныя ядры, гакаўнічныя і мушкетныя кулі і інш.
Ваенная гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У антыфеадальную вайну 1648—1651 гадоў і вайну Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замак знаходзіўся ў цэнтры ваенных падзей. У ліпені 1654 года казакі І. Залатарэнкі ўзялі Стрэшын штурмам, a замак спалілі. Пасля вайны Стрэшынскі замак быў адноўлены, аднак ранейшай магутнасці ўжо не меў і ў такім стане праіснаваў да 1793 года[1].
Узбраенне
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інвентараў XVI—XVII стагоддзяў, у замку ўтрымліваўся гарнізон з жаўнераў. У пачатку XVII стагоддзя ў арсенале былі 4 гарматы, 10 гакаўніц, 35 ручніц, запасы пораху, волава, салетры, серы і ядраў. У 1615 годзе згадваюцца "губчастыя ручніцы". У вежы-варотні размяшчаліся яшчэ дзве гарматы «без ложаў».
Інвентары і структура
[правіць | правіць зыходнік]У інвентары 1628 года падрабязна апісаны замак: вежа-брама з трыма памостамі, узводны мост на ланцугах з "жалезнымі чопамі", складаная сістэма засаў. На першым ярусе вежы была турма, на другім — вялікая святліца, на трэцім — свіран, а чацвёрты ярус служыў для агляду і стральбы.
Інвентары 1632 і 1635 гадоў пацвярджаюць захаванне структуры і ўзбраення.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стрэ́шынскі за́мак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 218. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Міхась Ткачоў. Стрэ́шынскі за́мак // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 433—434. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Жлобінскі край: ад мінулага да сучаснасці. Гісторыка-краязнаўчы даведнік. — 2025. — 463 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стрэшынскі замак // Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны Архівавана 22 чэрвеня 2023. (Праверана 22 чэрвеня 2023)
- Замки Беларуси. Стрешинский замок // HVALI.BY (руск.) (Праверана 22 чэрвеня 2023)
- Жлобінскі край: ад мінулага да сучаснасці. Гісторыка-краязнаўчы даведнік. — 2025. — С. 76–77. — [1].
