Дрысенскі замак

Дрысенскі замак — абарончае збудаванне ў мястэчку Дрыса Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у г. Верхнядзвінску Віцебскай вобласці). Знаходзіўся на мысе паміж рэкамі Заходняя Дзвіна і Дрыса.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага Дрысенскі замак згаданы пад 1386 года, калі полацкі князь Андрэй Альгердавіч прыйшоў да Дрысы спаліў замак, падчас барацьбы з братам каралём Ягайлам. Гэта найранейшая згадка і самой Дрысы.
Падчас Лівонскай вайны 1558-1582 гадоў, пасля ўзяцця Полацка маскоўскімі войскамі ў 1563 годзе, загадам вялікага князя Жыгімонта Аўгуста Дрысенскі замак абноўлены. У 1556—1557 гадах у замку стаяла наёмная рота на чале з ротмістрам Хелмскім. У 1559 годзе праведзены рамонт замка. Маскоўскія войскі неаднаразова спрабавалі ўзяць замак. Дрыса заставалася адным з нямногіх умацаванняў ВКЛ на сярэднім цячэнні Дзвіны, якое дазваляла кантраляваць рух па рацэ ўніз ад страчана Полацка.[1]
Да сярэдзіны XVII стагоддзя замак страціў ваенна-стратэгічнае значэнне і прыйшоў у заняпад.
У першай палове XIX стагоддзя вал Дрысенскага замка раскапаны, роў засыпаны, мясцовыя жыхары разабралі рэшткі сцен на гаспадарчыя патрэбы. На месцы Дрысенскага замка ў сярэдзіне XIX стагоддзя пабудавалі так званы «яўрэйскі дом», які здаваўся ў наём пад паштовую станцыю аж да пачатку XX стагоддзя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.