Сноўск
Выгляд
| Горад | |
| Сноўск | |
|---|---|
| укр.: Сновськ | |
| 51°49′11″ пн. ш. 31°56′40″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вобласць | Чарнігаўская вобласць |
| Раён | Карукіўскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1860 |
| Вышыня цэнтра | 119 ± 0 м |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 10546 чалавек (2024) [1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 15200 |
| КААТУУ | 7425810100 |
| snovmr.gov.ua (укр.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Сноўск (укр.: Сновськ; у 1935—2016 гадах — Шчорс) — горад у Чарнігаўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Сноўскага раёна. Размешчаны за 70 км на паўночны ўсход ад Чарнігава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вырас на месцы хутара селяніна Каржа пасля будаўніцтва ў 1878 годзе чыгуначнай лініі Гомель — Бахмач (частка Лібава-Роменскай чыгункі, якая злучала цэнтр Украіны з Санкт-Пецярбургам). Першая назва — Каржоўка, з канца XIX стагоддзя — Сноўск (па назве ракі Сноў).
У 1924 годзе Сноўск атрымаў статус горада, 21 мая 1935 года быў перайменаваны ў Шчорс (у гонар ураджэнца горада Мікалая Аляксандравіча Шчорса). У 1941—1943 гадах горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Лідзія Аляксандраўна Вакулоўская (1926—1991) — пісьменніца.
- Ісай (Іегошуа) Мендэлевіч Пульнер (1900—1942) — савецкі этнограф і бібліёграф, спецыяліст па культуры яўрэяў СССР.
- Эліяху Эйлат — ізраільскі дзяржаўны дзеяч
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| 1989 | 2001 | 2012 |
|---|---|---|
| 13 529 | 12 315 | 11 506 |

