Надмагільны помнік Якубу Коласу
| Помнік | |
| Надмагільны помнік Якубу Коласу | |
|---|---|
| | |
| 53°54′34″ пн. ш. 27°35′09″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Горад | Мінск |
| Скульптар | У. Ананька, М. Якавенка |
| Архітэктар | М. Мызнікаў |
| Дата пабудовы | 1970 год |
| Статус |
|
| Матэрыял | граніт |
Надмагільны помнік Якубу Коласу — помнік на Вайсковых могілках у Мінску, пастаўлены ў 1970 годзе на магіле класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882—1956). Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптары У. Ананька, М. Якавенка, архітэктар М. Мызнікаў[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Уяўляе сабой выцягнуты па вертыкалі 4-метровы гранітны блок з няроўнымі гранямі. У верхняй частцы яго — скульптурны партрэт пісьменніка, вырашаны ў абагульненай пластыцы. Своеасаблівы эфект дасягнуты пры дапамозе рознай апрацоўкі каменю. Матавая светла-шэрая паверхня скульптурных форм кантрастна вылучаецца на фоне больш цёмных па тону грубых сколаў. Ніжняя частка блока з факсімільным подпісам Я. Коласа мае гладкую паверхню. Кампазіцыйнае спалучэнне архітэктурных і скульптурных форм, выбар прапорцый, дакладнасць пластычнай характарыстыкі надаюць помніку манументальую выразнасць[1].
Зноскі
- ↑ а б 396. Магіла Коласа Якуба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 396. Магіла Коласа Якуба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Надмагільны помнік Якубу Коласу на сайце «Архіварта»
