Вуліца Якуба Коласа (Гомель)
Выгляд
| Якуба Коласа вуліца Гомель | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
| Горад | Гомель |
| Раён | Чыгуначны |
| Працягласць | 990 м |
Вуліца Якуба Коласа — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Названая ў 1930-я гады ў гонар Якуба Коласа. Працягласць 990 м, ад праспекта Касманаўтаў да завулка Якуба Коласа. У 1930-я гады забудоўваецца драўлянымі 1-павярховымі дамамі сядзібнага тыпу. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца з канца 1970-х гадоў.