Мадэйра
| Мадэйра | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Região Autónoma da Madeira | |||||
| |||||
|
Дэвіз: «Das ilhas, as mais belas e livres» (Партугальская) «З усіх астравоў, самыя прыгожыя і свабодныя»» |
|||||
| Гімн: «Hino da Região Autónoma da Madeira» | |||||
|
|
|||||
| Заснавана | 1420 | ||||
| Афіцыйная мова | партугальская | ||||
| Сталіца | Фуншал | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Фуншал | ||||
| Форма кіравання | Аўтаномная правінцыя | ||||
| Прэзідэнт | Мігель Альбукерке | ||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 801 км² | ||||
| Насельніцтва Мадэйры | |||||
| • Ацэнка | 267 938[1] ▲ чал. | ||||
| • Шчыльнасць | 334,5 чал./км² | ||||
| ВУП (ППЗ) | |||||
| • разам (2010) | 5 224 000 000 € дол. | ||||
| • На душу насельніцтва | 21 100 € дол. | ||||
| ВУП (намінал) | |||||
| • На душу насельніцтва | € 24,000[2] ▲ дол. | ||||
| Валюта | Еўра (€)[к 1] | ||||
| Тэлефонны код | +351 291 | ||||
| Часавы пояс | +0 | ||||
|
|||||
Мадэ́йра (парт.: Madeira) — архіпелаг, размешчаны ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. З’яўляецца аўтаномным рэгіёнам Партугаліі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Фуншал. Плошча — 801 км². Насельніцтва (2011 г.) — 267 938 чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў быў адкрыты яшчэ фінікійцамі, але не быў заселены. Засяленне пачалося пасля партугальскіх экспедыцый у 1418 і 1420 гадах. У гэтыя гады тут з’явіліся плантацыі цукровага трыснягу.
З 1580 года да 1640 года Мадэйра разам з усёй Партугаліяй уваходзіла ў склад Іспаніі. У 1801 годзе і з 1807 года да 1814 года знаходзілася пад брытанскай уладай.
У 1922 годзе на Мадэйры правёў апошнія месяцы свайго жыцця Карл I Габсбург, апошні імператар Аўстра-Венгрыі.
У 1976 годзе Мадэйра атрымала статус аўтаномнага рэгіёна.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Архіпелаг мае вулканічнае паходжанне, знаходзіцца недалёка ад паўночнага ўзбярэжжа Афрыкі, на поўнач ад Канарскіх астравоў. Архіпелаг утрымлівае астравы Мадэйра (741 км²), Порту-Санту (42,5 км²) і некалькі астравоў Дэзерташ. Агульная плошча складае 801 км².
Паверхня астравоў гарыстая. Найвышэйшы пункт — гэта Піку Руйву на востраве Мадэйра (1861 м).
На астравах вырошчваюцца вінаград, цукровы трыснёг, садавіна і гародніна. Развіццё атрымала і рыбалоўства. Сусветную вядомасць атрымалі віны Мадэйры. Астравы з’яўляюцца вельмі прыцягальнымі для турыстаў.
Клімат міжземнаморскі мяккі. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 16 °C да 22 °C. Частка паверхні астравоў пакрытая субтрапічнымі лясамі (лясы Мадэйры ўнесены ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА).
Зноскі
- ↑ Статыстыка Партугаліі
- ↑ Памылка ў зносках: Няслушны тэг
<ref>; для зносакВВПняма тэксту
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мадэйра- Афіцыйны сайт
- Агульны даведнік
- Даведнік для вандроўнікаў
- Культура Архівавана 18 лістапада 2020.