Востраў Норфалк
| Востраў Норфалк | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Norfolk Island пітк. Norfuk Ailen | |||||
| |||||
| Дэвіз: «Inasmuch» | |||||
| Гімн: «Pitcairn Anthem» | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | Англійская, Норфалкская | ||||
| Сталіца | Кінгстан | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Кінгстан | ||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
| Дзяржаўны лад | Вонкавая тэрыторыя Аўстраліі | ||||
| Каралева Генерал-губернатар Прэм'ер-міністр |
Елізавета II Квенцін Брайс Кевін Рад |
||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 34,6 км² (226-я ў свеце) | ||||
| Насельніцтва Астравоў Норфалк | |||||
| • Ацэнка | 1 841 чал. (223-я) | ||||
| • Шчыльнасць | 53,2 чал./км² (191-е месца) | ||||
| Валюта | Аўстралійскі долар | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .nf | ||||
| Код ISO | NF | ||||
| Тэлефонны код | +672 | ||||
| Часавы пояс | +11:30 | ||||
| Аўтамабільны рух | злева[d] | ||||
| www.norfolk.gov.nf | |||||

Востраў Но́рфалк (англ.: Norfolk Island, Territory of Norfolk Island, на-норфук: Norfuk Ailen) — аўстралійская залежная тэрыторыя ў Ціхім акіяне, складаецца з вострава Норфалк і двух прылеглых астравоў Філіп і Непеян. Тэрыторыя знаходзіцца ў моры Фіджы, паміж Аўстраліяй, Новай Зеландыяй і Новай Каледоніяй.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў быў адкрыты ў 1774 годзе Джэймсам Кукам. У 1788 годзе востраў быў анексіраваны Вялікабрытаніяй і далучаны да брытанскай калоніі Новы Паўднёвы Уэльс. Пасля анексіі на востраве было заснавана турэмнае паселішча, якое функцыянавала да 1814 года. Новае засяленне вострава адбылося ў 1825 годзе, а ў 1844 годзе востраў быў перададзены калоніі Зямля Ван Дымена (сучасная Тасманія). Новая ўлада зноў заснавала тут турэмнае паселішча, якое дзейнічала да 1855 года.
У 1856 годзе адбылося новае засяленне вострава, на гэты раз таіцянамі і бунтаўшчыкамі з карабля «Баўнці», якія перасяліліся сюды з вострава Піткэрна. У лістападзе 1856 года Вялікабрытанія ўсталявала тут калонію, якая мела ўласны ўрад. У 1896 годзе аўтаномія калоніі была ліквідавана, а кіраванне востравам было перададзена губернатару Новага Паўднёвага Уэльса.
У 1914 годзе Норфалк быў перададзены Аўстраліі ў якасці залежнай тэрыторыі, а ў 1979 годзе востраў атрымаў шырокую аўтаномію.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]
Аснова эканомікі Норфалка — абслугоўванне турыстаў. Акрамя таго, прыбытак прыносіць выпуск паштовых марак вострава і продаж насення норфалкскай хвоі і пальмы кентыя[няпэўнае слова]. Сельская гаспадарка Норфалка практычна забяспечвае запатрабаванні жыхароў.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]На востраве адсутнічаюць чыгункі, аўтамагістралі, порты і гавані. «Норфалкскі Астраўны Аэрапорт» — адзіны аэрапорт на востраве. Працягласць дарог з цвёрдым пакрыццём — каля 80 км.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Востраў Норфалк
- Афіцыйны сайт (англ.) Архівавана 21 мая 2009.
- Турызм (англ.)
- Турызм (англ.) Архівавана 25 красавіка 2006.
- Мытня (англ.) Архівавана 4 жніўня 2006.
- Норфалкскія субтрапічныя лясы (англ.)
- Востраў Норфалк (англ.) Архівавана 4 мая 2019.
- Востраў Норфалк (англ.) Архівавана 9 мая 2007.
