Амерыканскае Самоа
| Амерыканскае Самоа | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| American Samoa | |||||
| |||||
| Дэвіз: ««Samoa, Muamua Le Atua» (Samoan)» | |||||
| Гімн: «Amerika Samoa» | |||||
|
|
|||||
| Афіцыйная мова | англійская, самаанская | ||||
| Сталіца | Пага-Пага (дэ-факта), Фагатога (рэзідэнцыя ўрада) | ||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 199 км² (212-я ў свеце) | ||||
| • % воднай паверхні | 0 | ||||
| Насельніцтва Амерыканскага Самоа | |||||
| • Ацэнка (2009) | 65,628 чал. (196-я) | ||||
| • Перапіс (2000) | 57,291 чал. | ||||
| • Шчыльнасць | 326 чал./км² (35-е месца) | ||||
| ВУП (ППЗ) | |||||
| • разам (2007) | 575,3 міл. дол. | ||||
| Валюта | долар ЗША | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .as | ||||
| Код ISO | AS | ||||
| Код МАК | ASA | ||||
| Тэлефонны код | +1684 | ||||
| Часавыя паясы | UTC-11, Samoa Time Zone[d] і Pacific/Pago_Pago[d][1] | ||||
| Аўтамабільны рух | справа[d] | ||||
Амерыканскае Самоа (англ.: American Samoa, на самоа: Amerika Sāmoa) — залежная тэрыторыя ЗША, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы архіпелага Самоа і на атоле Суэйнс у Ціхім акіяне. Сталіца — горад Пага-Пага. Астатнія астравы архіпелагу належаць незалежнай краіне Самоа.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Астравы былі заселеныя 3000 гадоў таму. Еўрапейцы высадзіліся тут у 1606 годзе, калі астравы былі адкрытыя іспанскім вандроўнікам дэ Куірасам, але аб іх забылі, а новае адкрыццё астравоў для еўрапейцаў адбылася ў 1722 годзе. У 1768 годзе экспедыцыя Буганвіля правяла даследаванне астравоў. У 1889 годзе архіпелаг Самоа быў падзелены на заходнюю частку (сучаснае незалежнае Самоа), якая дасталася Германіі і ўсходнюю (сучаснае Амерыканскае Самоа), якая дасталася ЗША. Вялікабрытанія, у замен на адмову ад астравоў Самоа, атрымалі астравы Тонга, Ніуэ і Саламонавы астравы.
Да 1951 году Усходняе Самоа кіравалася ВМС ЗША. У 1948 годзе былі ўведзеныя элементы самакіравання. Пасля закрыцця вайскова-марской базы тэрыторыя была перададзеная пад кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў ЗША. У 1960 годзе была прынятая першая канстытуцыя тэрыторыі, а ў 1977 годзе прайшлі першыя губернатарскія выбары.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амерыканскае Самоа
Для паляпшэння артыкула пажадана |
