Перайсці да зместу

Zilog

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ZiLOG
Тып бізнес і прадпрыемства
Заснаванне 1974
Заснавальнікі Федэрыка Фаджын
Краіна
Размяшчэнне Сан-Хасэ, Каліфорнія
Адрас
Галіна паўправадніковая прамысловасць[d]
Прадукцыя мікрапрацэсары, мікракантролеры
Матчына кампанія Littelfuse[d]
Сайт www.zilog.com (англ.)

Zilog, Inc. (раней таксама ZiLOG) — амерыканская кампанія, вытворца мікрапрацэсараў, мікракантролераў і ўбудаваных электронных схем.

Кампанія Zilog была заснавана ў 1974 годзе трыма інжынерамі Intel, якіх не задавальняла тое, што Intel надавала мала ўвагі распрацоўцы працэсараў пасля выпуску працэсара Intel 8080.

Ініцыятарам заснавання новай кампаніі быў Федэрыка Фаджын (англ.: Federico Faggin), галоўны распрацоўшчык працэсара Intel 4004 і Intel 8080, яго асноўнай ідэяй было стварэнне кампаніі, цалкам прысвечанай распрацоўцы мікрасхем. Да новага праекта далучыўся былы менеджар Intel Ральф Унгерман (англ.: Ralph Ungermann) і японскі інжынер Масатошы Сіма (англ.: Masatoshi Shima) — таксама рапрацоўшчык Intel 4004.

Першай распрацоўкай кампаніі быў 8-бітны мікрапрацэсар Z80. Створаны на аснове Intel 8080, ён быў аднак значна ўдасканалены і таннейшы.

У 1980 году Zilog стала даччынай кампаніяй Exxon, але адміністрацыя і супрацоўнікі выкупілі кампанію назад у 1989. У 1998 Zilog была набыта кампаніяй Texas Pacific Group, якая рэарганізавала яе ў канцы 2001 года. У студзені 2008 года Zilog адхіліла прапанову Universal Electronics Inc па набыцці кампаніі.

У снежні 2009 года карпарацыя IXYS выкупіла Zilog за 62.4 мільёна долараў.[1]

У лютым 2012 года кампанія анансавала выпуск новага пакалення мікрапрацэсараў Z8051.

У жніўні 2017 года Zilog разам з IXYS былі купленыя кампаніяй Littelfuse за 750 мільёнаў долараў.[2]

Працэсары і мікракантролеры Zilog

[правіць | правіць зыходнік]
  1. SEC filing: IXYS and Zilog merger.
  2. Littelfuse buys Ixys for $750m. Electronics Weekly [брытанская англійская]. 2017-08-29. Праверана 2017-09-19.