Windows 8.1
| Windows 8.1 | |
|---|---|
| | |
| Распрацоўшчык | Microsoft Corporation |
| Сямейства АС | Windows |
| Заснавана на | Windows 8[d] |
| Першы выпуск | 17 кастрычніка 2013 |
| Апошняя версія | Windows 8.1 Update 2 |
| Падтрымлівае мовы | некалькі моў[d] |
| Падтрымлівае платформы | X86, x86_64[d] і ARM[d] |
| Тып ядра | Гібрыднае ядро |
| Інтэрфейс | Windows Metro |
| Ліцэнзія | Microsoft EULA |
| Стан | Актуальнае |
| Вэб-сайт | Сайт |
Windows 8.1 — аперацыйная сістэма сямейства Windows NT, вытворчасці карпарацыі Microsoft, наступная па часе і выхаду — Windows 10. Прызначана для працоўных станцый, персанальных камп’ютараў і партатыўных прылад; версія, прызначаная для вырашэння серверных задач — Windows Server 2012 R2. У параўнанні з Windows 8 мае шэраг абнаўленняў і паляпшэнняў, накіраваных на палягчэнне працы з графічным інтэрфейсам. Windows 8.1, гэтак жа як і Windows 8, арыентавана на ПК з сэнсарным экранам, але не выключае магчымасці выкарыстання на класічных ПК[1][2][3][4].
Першыя чуткі і ўцечкі
[правіць | правіць зыходнік]Чуткі аб Windows 8.1 з’явіліся адразу ж пасля выхаду Windows 8. Таксама, паводле чутак, стала вядома аб тым, што кодавая назва сістэмы — «Windows Blue». 24 сакавіка 2013 года ў сетку ўцякла першая зборка Windows Blue 9364. Пасля было заўважана, што Microsoft блакіруе ўліковыя запісы, якія выкарыстоўваліся пры ўсталяванні гэтай зборкі. Пазней у сетцы з’яўляліся зборкі Windows Blue 9374, 9385, 9471, 9477, 9483.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]26 сакавіка 2013 года ў Microsoft афіцыйна пацвердзілі, што працуюць над абнаўленнем пад кодавым імем «Windows Blue». 14 мая гэта абнаўленне атрымала афіцыйную назву «Windows 8.1» [5][6][7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Windows 8.1 выходит сегодня — Вести.
- ↑ Состоялся релиз Microsoft Windows 8.1 / Hi-Tech.
- ↑ Windows 8.1: приятные мелочи, нерешенные главные вопросы
- ↑ Microsoft рассказала о Windows 8.1 Архівавана 9 чэрвеня 2013.
- ↑ Microsoft Windows Blue получит название Windows 8.1
- ↑ Windows Keeps Getting Better (англ.)(недаступная спасылка). Blogging Windows. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2013. Праверана 15 мая 2013.
- ↑ Официальный анонс бесплатного апгрейда Windows 8.1(недаступная спасылка). Хабрахабр. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2013. Праверана 15 мая 2013.