Ubuntu
| Ubuntu | |
|---|---|
| | |
| Распрацоўшчык | Canonical Ltd.[d][1] |
| Сямейства АС | Linux |
| Заснавана на | Debian[2] |
| Зыходны код | адкрыты |
| Першы выпуск | 20 кастрычніка 2004 |
| Апошняя версія | 24.10 (Oracular Oriole) [1] — 10 кастрычніка 2024 |
| Частата абнаўлення фінальных версій | 2 разы ў год (у красавіку і кастрычніку) |
| Метад абнаўлення | Software Updater |
| Менеджары пакетаў | GNOME Software, APT, dpkg, Snap, flatpak |
| Падтрымлівае мовы | больш за 55 |
| Падтрымлівае платформы | i386, AMD64, PowerPC, ARM, UltraSPARC[3] |
| Тып ядра | модульнае ядро Linux |
| Інтэрфейс | GNOME[d][4] |
| Ліцэнзія | розныя, у асноўным GNU GPL-сумяшчальныя |
| Стан | актыўны |
| Рэпазітар зыходнага коду | code.launchpad.net/ubuntu |
| Вэб-сайт | ubuntu.com (англ.) |
Ubuntu (вымаўляецца «убу́нту»; зулу: ubuntu чалавечнасць) — аперацыйная сістэма, дыстрыбутыў Linux. З’яўляецца адгалінаваннем ад Debian GNU/Linux. Распаўсюджваецца як свабоднае праграмнае забеспячэнне, дадаткова даступны прыватнаўласніцкія праграмы.
Галоўны распрацоўшчык і спонсар праекта — брытанская кампанія Canonical. У цяперашні час праект актыўна развіваецца і падтрымліваецца.
Ubuntu карыстаюцца больш за 40 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, што робіць яго самым папулярным дыстрыбутывам Linux для настольных камп’ютараў. Ён з’яўляецца 4-м у спісе самых папулярных АС для вэб-сервераў. Звычайна новая версія дыстрыбутыва выходзіць кожныя паўгода і падтрымліваецца на працягу паўтарох гадоў абнаўленнямі бяспекі, а версія LTS[5], якая выходзіць раз у 2 гады, падтрымліваецца на працягу 3 гадоў. Серверная версія — на працягу 5 гадоў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.ubuntu.com/about/about-ubuntu Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ https://web.archive.org/web/20160823232119/http://www.ubuntu.com/about/about-ubuntu Праверана 23 жніўня 2016.
- ↑ Платформы UltraSPARC і UltraSPARC T1 падтрымліваюцца толькі ў Server Edition.
- ↑ https://help.ubuntu.com/lts/ubuntu-help/index.html Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ ад англ.: Long Term Support — «доўгатэрміновая падтрымка»