Type 1 Ho-Ni I
| Type 1 Ho-Ni I | |
|---|---|
| | |
| Класіфікацыя | самаходная артылерыйская ўстаноўка |
| Краіна |
|
| Баявая маса, т | 15,42 |
| Экіпаж, чал. | 3 |
| Гісторыя | |
| Гады вытворчасці | 1942 |
| Гады эксплуатацыі | 1942—1945 |
| Колькасць выпушчаных, шт. | 124 |
| Войны | Другая сусветная вайна |
| Асноўныя аператары |
|
| Габарыты | |
| Даўжыня, мм | 5520 |
| Шырыня, мм | 2290 |
| Вышыня, мм | 2390 |
| Дарожны прасвет, мм | 400 |
| Браніраванне | |
| Тып брані | сталёвая катаная гамагенная |
| Лоб корпуса, мм/град. | 50 |
| Борт корпуса, мм/град. | 25 |
| Дно корпуса, мм | 8,5 |
| Дах корпуса, мм | 12 |
| Узбраенне | |
| Калібр і марка гарматы | 75-мм Тып 90 |
| Тып гарматы | наразная |
| Даўжыня ствала, калібраў | 38,44 |
| Боекамплект гарматы | 54 |
| Вуглы ВН, град. | −5…+25 |
| Вуглы ГН, град. | ±10 |
| Далёкасць стральбы, км | 12 |
| Рухомасць | |
| Тып рухавіка | Mitsubishi SA12200VD V-вобразны 12-цыліндравы двухтактавы дызельны паветранага астуджэння |
| Магутнасць рухавіка, к. с. | 240 |
| Хуткасць па шашы, км/г | 38 |
| Запас ходу, км | 210 |
| Удзельная магутнасць, к. с./т | 11 |
| Тып падвескі | тып Хара |
| Пераадольваемы ўздым, град. | 30—35 |
| Пераадольваемая сценка, м | 1 |
| Пераадольваемы роў, м | 2,5 |
| Пераадольваемы брод, м | 1 |
Самаходная артылерыйская ўстаноўка Тып 1 (яп.: 一式砲戦車 — літ. «танк з адной гарматай»), «Хо-Ні I» (яп.: ホニ I) — японская самаходная артылерыйская ўстаноўка (САУ) перыяда Другой сусветнай вайны. Створана ў 1941 годзе на шасі сярэдняга танка Тып 97 «Чы-Ха», у тым жа годзе было выраблена 26 адзінак гэтай САУ. «Хо-Ні I» у літаратуры часта адносяць да супрацьтанкавых САУ, аднак па сваім прызначэнні яна з’яўлялася САУ падтрымкі, больш прыстасаванай для стральбы з закрытых пазіцый. Выпушчаныя САУ выкарыстоўваліся японскімі войскамі ў баях на завяршальным этапе вайны.
Гісторыя распрацоўкі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля пачатку вайны на Ціхім акіяне, падраздзяленні японскай імператарскай арміі пачалі сутыкацца з сярэднімі танкамі саюзнікаў, такімі як M4 Sherman. Японскім сярэднім танкам Тып 97 Чы-Ха бракавала брані або ўзбраення, каб справіцца з гэтай пагрозай, і была пачата праца над знішчальнікам танкаў[1].
Тып 1 Хо-Ні быў распрацаваны з выкарыстаннем існуючых шасі і рухавіка Тып 97, з заменай гарматнай вежы на 75-мм Тып 90 палявую гармату, усталяваную ў адкрытым каземаце, браняваным толькі з франту бакоў. (па аналогіі з раннімі знішчальнікамі танкаў нямецкімі Panzerjager). Тып 1 Хо-Ні І прызначаны для выкарыстання ў якасці самаходнай артылерыі ў танкавых дывізіях на далёкасцях да 12000м (7,5 мілі). Канструкцыя не прадугледжвала ўсталёўку абарончага кулямёту, таму разам з адкрытай структурай была вельмі ўразлівыя ў блізкім баі[2].
Гісторыя выкарыстоўвання
[правіць | правіць зыходнік]Тып 1 Хо-Ні I ўпершыню была разгорнута ў баі пад час Лусонскай Бітвы на Філіпінах ў 1944 годзе, з абмежаваным поспехам, але тая невялікая колькасць гэтых САУ не магла аказаць уплыў на Бітву за Філіпіны.
Тып 1 Хо-Ні I выраблялася ў невялікіх колькасцях паміж 1941 і лістападам 1943 года, да заменены на Тып 2 Ho-Ni II з яе Тып 91 105mm гаўбіцай. Агульная колькасць вырабленых САУ гэтага тыпу ўсяго 124 адзінкі[3].
Большасць з захаваных адзінак былі размешчаны на японскіх хатніх выспах і з’яўляліся часткай абароны супраць прагназаванага амерыканскага ўварвання, і не ўдзельнічалі ў баях да капітуляцыі Японіі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Zaloga, Japanese Tanks 1939-45, p. 19
- ↑ Rickard, J (25 August 2008), «Type 1 Ho-Ni I Self-Propelled Gun» History of War.org
- ↑ «Japanese self-propelled guns» World War II vehicles
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Foss, Christopher (2003). Great Book of Tanks: The World's Most Important Tanks from World War I to the Present Day. Zenith Press. ISBN 0-7603-1475-6.
- Foss, Christopher (2003). Tanks: The 500. Crestline. ISBN 0-7603-1500-0.
- Zaloga, Steven J. (2007). Japanese Tanks 1939-45. Osprey. ISBN 9781846030918.