Turkcell
| Turkcell | |
|---|---|
|   | |
| Тып | бізнес, прадпрыемства і публічная кампанія | 
| Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа | 
| Заснаванне | 1994 | 
| Заснавальнікі | Мехмет Эмін Карамехмет[d] | 
| Краіна | |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Музафер Акпінар (галоўны кіраўнік), Мехмет Сурэя Джыліў (генеральны дырэктар) | 
| Галіна | галіна сувязі[d] і індустрыя мабільных тэлефонаў[d] | 
| Прадукцыя | мабільная радыёсувязь | 
| Чысты прыбытак | $832,9 млн (2006 год) | 
| Колькасць супрацоўнікаў | 
 | 
| Даччыныя кампаніі | Беларуская сетка тэлекамунікацый[1] | 
| Сайт | turkcell.com.tr | 
Turkcell (па-беларуску прамаўляецца Цюрксэл; NYSE: TKC, ISE: TCELL) — турэцкая кампанія, найбуйнейшы аператар сотавай сувязі краіны. Штаб-кватэра — у Стамбуле. Заснаваная ў 1994 годзе, калі была запушчаная першая ў Турцыі GSM-сетка.
Уласнікі і кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2008 года, уладальнік 51 % акцый аператара — Turkcell Holding, які належыць Cukurova Telecom Holdings (53 %) і шведска-фінскай TeliaSonera (47 %). Напрост Cukurova Group належыць яшчэ каля 13,5 % акцый Turkcell, а TeliaSonera — 13,07 %. Расійская Altimo (тэлекамунікацыйная кампанія «Альфа-груп») валодае 49 % акцый кампаніі Cukurova Telecom Holdings (CTH), кантралявалай Turkcell праз Turkcell Holding. У свабодным звароце знаходзіцца 23,4 % акцый Turkcell.
Капіталізацыя: на 17 красавіка 2007 года — $12,46 млрд; на 1 ліпеня 2008 года — $12,8 млрд.
Станам на 2022 год, 26,2 % акцый аператара Turkcell належаць Фонду нацыянальнага дабрабыту Турцыі (Turkey Wealth Fund, TWF), 19,8 % — кампаніі LetterOne (уваходзіць у расійскі фінансава-інвестыцыйны кансорцыум «Альфа-групп»), астатнія акцыі знаходзяцца ў вольным звароце[3].
Галоўны кіраўнік кампаніі — Музафер Акпінар.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]GSM-сетка кампаніі пакрывае 80,44 % тэрыторыі Турцыі, на якой пражывае 97,21 % яе насельніцтва. Turkcell у канцы 2006 года абслугоўвала 31,8 млн абанентаў. Выручка кампаніі за 2006 год — $4,7 млрд, чысты прыбытак — $832,9 млн.
Кампанія 29 ліпеня 2008 года набыла 80 % акцый ЗАТ «БеСТ». Turkcell планавала ўкласці за 10 гадоў у свой беларускі актыў суму каля 500 млн долараў. Па завяршэнні пагаднення на астатнія 20 % акцый «БеСТ» пачала дзейнічаць пяцігадовая забарона продажу. Станам на 2022 год валодае 100 % акцый ЗАТ «БеСТ»[4].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт кампаніі Архівавана 17 жніўня 2009. (англ.)
- ↑ а б https://turkey.mfa.gov.by/be/torgovo_ekonomicheskaya_slujba/bel_turk/
- ↑ а б Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ Turkcell — Гісторыя кампаніі
- ↑ ТУРЭЦКІ TURKCELL СТАЎ 100%-НЫМ УЛАДАЛЬНІКАМ АПЕРАТАРА «БЕСТ»
 
	
