Testament
| Testament | |
|---|---|
| | |
| «Testament»: Алекс Скольнік, Чак Білі, Эрык Петэрсан, Стыў Ды Джорджыа, жывы канцэрт у «Löwensaal». | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | трэш-метал |
| Гады | 1983—цяпер |
| Краіны | |
| Адкуль | Берклі |
| Іншая назва | Legacy (1983—1986) |
| Лэйблы | Atlantic Records і Nuclear Blast[d] |
| Склад | |
| testamentlegions.com (англ.) | |
«Testament» (з англ. — «запавет») — амерыканскі гурт з горада Берклі (Каліфорнія)[1] каля Сан-Францыска, грае ў стылі трэш-метал. За 38 гадоў існавання ў складзе гурта адбываліся шматлікія змены, пры гэтым пастаянным удзельнікам застаецца толькі гітарыст Эрык Пітэрсан. З часам у гурт вярнуліся два арыгінальныя ўдзельнікі — Алекс Сколнік (гітара) і Грэг Крысціян (бас-гітара), хаця Крысціян зноў пакінуў гурт у 2014 годзе. Чак Білі з’явіўся ў гурце ў 1986 годзе, непасрэдна перад пачаткам запісу іх дэбютнага альбома The Legacy, замяніўшы Стыва Сузу ў якасці вакаліста.
На рахунку Testament 12 поўнафарматных, 5 канцэртных альбомаў, 6 кампіляцый і 16 сінглаў. Першы поспех і папулярнасць у грамадстве аматараў цяжкай музыкі гурт зарабіў пасля выхаду дэбютнай пласцінкі The Legacy ў 1987 годзе, за якой рушылі ўслед The New Order (1988), Practice What You Preach (1989) і Souls of Black (1990). Буйны камерцыйны поспех гурт чакаў адразу пасля выхаду альбома The Ritual у 1992 годзе — ён заняў у чарце Billboard 200 55 месца. Testament чатыры разы траплялі ў спіс 40 лепшых альбомаў ЗША, а таксама двойчы — у спіс 50 лепшых альбомаў Вялікабрытаніі. Дзявяты студыйны альбом гурта, The Formation Of Damnation (2008), увайшоў у дваццатку найлепшых альбомаў у Германіі, заняўшы 15-е месца, у той час як яго папярэднік, альбом The Gathering, уваходзіў у топ-50 найлепшых альбомаў Германіі. Дзясяты студыйны альбом пад назвай Dark Roots of Earth, які ўбачыў свет 27 ліпеня 2012 года, неўзабаве пасля выхаду апынуўся ў Billboard 200 пад 12-м нумарам — гэта самая высокая пазіцыя, якой гурту ўдавалася дасягнуць у амерыканскіх чартах. Brotherhood of the Snake (2016) таксама ўвайшоў у дваццатку амерыканскіх чартаў. Наступны альбом, Titans of Creation, увайшоў у першую сотню.
Чатырнаццаты альбом гурта, Para Bellum, выйшаў 10 кастрычніка 2025 года[2][3]. Перад альбомам выйшлі сінглы Infanticide A.I. (19 жніўня) і Shadow People (12 верасня)[4].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
- The Legacy (1987)
- The New Order (1988)
- Practice What You Preach (1989)
- Souls of Black (1990)
- The Ritual (1992)
- Low (1994)
- Demonic (1997)
- The Gathering (1999)
- First Strike Still Deadly (2001)
- The Formation of Damnation (2008)
- Dark Roots of Earth (2012)
- Brotherhood of the Snake (2016)
- Titans of Creation (2020)
- Para Bellum (2025)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Decibel Magazine: Testament – The Legacy(недаступная спасылка). Decibel magazine (7 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы September 21, 2010. Праверана 7 сакавіка 2009.
- ↑ TESTAMENT Announces 'Para Bellum' Album, Shares 'Infanticide A.I.' Single (англ.). Blabbermouth.net (21 жніўня 2025). Праверана August 21, 2025.
- ↑ Testament - Para Bellum (англ.) (10 кастрычніка 2025). Праверана 10 кастрычніка 2025.
- ↑ TESTAMENT Releases 'Shadow People', Second Single From Upcoming 'Para Bellum' Album (англ.). BLABBERMOUTH.NET (12 верасня 2025). Праверана 20 верасня 2025.