OpenOffice.org
| OpenOffice.org | |
| | |
| | |
| Распрацоўка | Sun Microsystems |
|---|---|
| Апошняя вэрсія | 3.3.0 (25 студзеня 2011 г.[1]) |
| АС | Linux, Windows, Mac OS X, Solaris, іншыя |
| Тып | Офіснае праграмнае забесьпячэньне |
| Ліцэнзія | LGPL 3.0 |
| Афіцыйная старонка | www.openoffice.org/download/archive.html |
OpenOffice.org — пакет офісных праграмаў з адчыненым кодам[2] для рэдагаваньня тэкстаў (Writer), электронных табліцаў (Calc), прэзэнтацыяў (Impress), вэктарных малюнкаў (Draw), а таксама кіраваньня базамі зьвестак (Base). Паводле сваёй функцыянальнасьці ООо параўнальны зь іншымі офіснымі пакетамі, уключна з Microsoft Office. ООо карыстаецца ўласным фарматам файлаў ODF, але можа імпартаваць і экспартаваць файлы фарматаў іншых праграмаў, у тым ліку з Microsoft Office, DocBook, Aportis.doc (Palm OS), Pocket Word, PDF, LAΤΕΧ і Flash (SWF). Уласны фармат файлаў ООо заснаваны на XML, а тэкст захоўваюцца ў кадоўцы Unicode, што спрашчае працу з тэкстамі ў розных мовах / альфабэтах.
Продкам OpenOffice.org зьяўляецца пакет StarOffice кампаніі Sun Microsystems, і напрацягу некалькіх гадоў абодва пакеты разьвіваліся паралельна, але калі SO — камэрцыйны прадукт, то ОpenOffice.org распаўсюджваецца свабодна, зьяўляецца бясплатным, і ягоны зыходны код адкрыты. Праз гэта некаторыя кампанэнты ОpenOffice.org адрозьніваюцца ад SO, у прыватнасьці праверка правапісу. Першая вэрсія OpenOffice.org зьявілася ў 2000 годзе[3]. У 2009 годзе Oracle набыў Sun Microsystems, у 2010 годзе сябрамі супольнасьці OpenOffice.org аб'яўлена пра стварэньне некамэрцыйнай арганізацыі The Document Foundation, галоўным праектам якой стаў LibreOffice, форк OpenOffice.org[4].
OpenOffice.org уваходзіў у камплекты пастаўкі большасьці дыстрыбутываў АС Linux.
Сёньня ООо рэалізаваны на наступных плятформах:
- Linux («Інтэл», PowerPC ды Linux/SPARC)
- Solaris (SPARC і x86)
- Windows NT, Windows 2000, Windows 2003, Windows XP, Windows 98/Me
- FreeBSD
- Mac OS X («Інтэл» і PowerPC)
- Irix
Windows 95 падтрымліваецца толькі вэрсіяй OpenOffice.org 1.0.3.
Распрацоўваюцца таксама рэалізацыі пад іншыя плятформы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ OOpenOffice.org 3.3.0 — Release Notes (анг.)
- ^ OpenOffice.org 3.0 — новая версія офіса з адчыненым кодам// Беларускія навіны ІТ. 13 кастрычніка 2008
- ^ OpenOffice.org History and Milestones (анг.). Apache Software Foundation.
- ^ LibreOffice Timeline (анг.). The Document Foundation.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка OpenOffice.org
- Форум, прысьвечаны OpenOffice.org
- Пытаньні і адказы, дакумэнтацыя, дапаможнікі
- Вольныя малюнкі, лягатыпы
- Усталёвачнік Open Office 3.3.0 пад Лінукс месьціва Факультэта інфарматыкі ўнівэрсытэта Масарыка, Брно, Чэхія)
- Усталёвачнік Open Office 3.3.0 пад Макінтош
- Усталёвачнік Open Office 3.2.1 пад Windows
- Беларускі моўны пакет для 3.3.0 пад Лінукс
- Беларускі моўны пакет для 3.1 пад Windows