Microsoft Azure
| Microsoft Azure | |
|---|---|
|   | |
| Тып | воблачныя вылічэнні, infrastructure as a service[d], hyperscaler[d] і камп’ютарная платформа | 
| Распрацоўшчык | Microsoft | 
| Аперацыйная сістэма | Windows, Linux, Android і IOS | 
| Першы выпуск | 1 лютага 2010 | 
| Сайт | azure.microsoft.com (англ.) | 
Microsoft Azure або проста Azure — платформа воблачных вылічэнняў, створаная кампаніяй Microsoft. Прапануе глабальную інфраструктуру захавання даных, распрацоўкі праграм і кіравання імі для прыватных асоб, кампаній і дзяржаўных органаў.
Першая версія Azure была прадстаўлена на канферэнцыі Professional Developers Conference у кастрычніку 2008 года пад кодавай назвай «Праект Чырвоны Сабака»[1]. Праект быў афіцыйна запушчаны як Windows Azure у лютым 2010 года і пазней перайменаваны ў Microsoft Azure 25 сакавіка 2014 года[2][3].
Azure прапануе больш за 600 сэрвісаў з выкарыстаннем мадэляў SaaS, IaaS, PaaS і г.д.[4] Сярод іх сэрвіс віртуальных машын Azure Vitual Machines, сэрвіс хостынга вэб-сайтаў Azure Web Sites, сэрвіс ідэнтыфікацыі карыстальнікаў Microsoft Entra ID, сэрвісы баз даных Azure SQL Database і Azure Cosmos DB і многія іншыя.
Azure можа забяспечыць узровень абслугоўвання (SLA), які гарантуе 99,9 % даступнасці для праграм і даных, размешчаных на платформе[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Abandy, Roosevelt (Aug 24, 2022). The History of Microsoft Azure. Microsoft Tech Community [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала August 1, 2023. Праверана August 1, 2023.
 - ↑ Tharakan, Anya George (October 20, 2016). Microsoft shares hit high as cloud business flies above estimates. Reuters. Thomson Reuters. Архівавана з арыгінала June 26, 2018. Праверана October 21, 2016.
 - ↑ Upcoming Name Change for Windows Azure(недаступная спасылка). Microsoft Azure (24 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы July 26, 2018. Праверана August 29, 2016.
 - ↑ Directory of Azure Cloud Services | Microsoft Azure. azure.microsoft.com. Архівавана з першакрыніцы May 11, 2023. Праверана May 9, 2023.
 - ↑ Azure Service Level Agreements. Microsoft Azure SLA.