Machine Head
Выгляд
| Machine Head | |
|---|---|
| «Machine Head» на канцэрце ў Ла-Рашэлі ў 2018 годзе. | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | груў-метал, трэш-метал і альтэрнатыўны метал |
| Гады | 1991—цяпер |
| Краіны | |
| Адкуль | Окленд |
| Лэйблы | Roadrunner Records[d] і Nuclear Blast[d] |
| Склад | |
| machinehead1.com (англ.) | |
«Machine Head» — амерыканскі груў-метал-гурт, створаны гітарыстам і вакалістам Робам Флінам, які да гэтага граў у групах «Vio-lence» і «Forbidden», а таксама басістам Адамам Д’юсам 12 кастрычніка 1991 года ў Оклендзе, Каліфорнія[1][2][3]. У цяперашні склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Роб Флін, ударнік Мэт Элстан, гітарыст Вацлаў Келтыка і басіст Джарэд Макічэрн.
За сваю кар’еру гурт выпусціў дзесяць студыйных альбомаў, два канцэртныя альбомы, два міні-альбомы, трынаццаць сінглаў, пятнаццаць відэакліпаў і адзін DVD. Гурт адзін раз намінаваўся на прэмію «Грэмі» з песняй «Aesthetics of Hate» у 2007 годзе. «Machine Head» выступалі на такіх буйных фестывалях, як «Rock am Ring», «Wacken», «Download».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Burn My Eyes (1994)
- The More Things Change... (1997)
- The Burning Red (1999)
- Supercharger (2001)
- Through the Ashes of Empires (2003)
- The Blackening (2007)
- Unto the Locust (2011)
- Bloodstone & Diamonds (2014)
- Catharsis (2018)
- Of Kingdom and Crown (2022)
- Unatoned (2025)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Strong, Martin C. The Great Rock Discography (page 16) (англ.). — Crown Publishing Group, 1998. — ISBN 0-8129-3111-4.
- ↑ Larkin, Colin. The Guinness Encyclopedia of Popular Music (page 2655) (англ.). — Кніга рэкордаў Гінэса, 1995. — ISBN 1-56159-237-4.
- ↑ Machine Head. Machinehead1.com. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2013. Праверана 22 кастрычніка 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Machine Head на Вікісховішчы |
- machinehead1.com (англ.) — афіцыйны сайт