Lockheed U-2
Выгляд
| Lockheed U-2 | |
|---|---|
| | |
| Тып | reconnaissance monoplane[d], reconnaissance landplane[d], land-based jet airplane[d], single-jet aircraft[d], military monoplane with 1 engine[d] і high-altitude long endurance[d] |
| Вытворца | Lockheed[d][1] |
| Галоўны канструктар | Kelly Johnson[d][2] |
| Першы палёт | 1 жніўня 1955[3][4] |
| Пачатак эксплуатацыі | 20 чэрвеня 1956[5] |
| Эксплуатанты | ваенна-паветраныя сілы ЗША і Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне |
Lockheed U-2 (Локхід Ю-2) — амерыканскі вышынны самалёт-разведчык. Неафіцыйная назва мадыфікацыі U-2R/TR-1 — Dragon Lady. Адзін з найстарэйшых самалётаў, якія да гэтага часу знаходзяцца на ўзбраенні ў ЗША.
Мадыфiкацыi
[правіць | правіць зыходнік]- U-2A — першапачатковы варыянт з рухавіком J57-P-37A, пабудавана 48 самалётаў;
- U-2B — двухмесны варыянт з рухавіком J57-P-31; пабудавана 5 самалётаў;
- U-2C — палепшаны аднамесны варыянт з рухавіком J75-P-13 і змененымі паветразаборнікамі;
- U-2D — палепшаны двухмесны навучальны варыянт;
- U-2CT — палепшаны двухмесны навучальны варыянт, перабудаваны з U-2D са змененым размяшчэннем крэслаў; вядома пра 6 перабудаваных экзэмпляраў;
- U-2G — варыянт U-2A з узмоцненым шасі, пасадачным гакам і спойлерамі; пераабсталявана тры самалёты; прызначаліся для базавання на авіяносцах
- U-2R - павялічаны варыянт U-2C з падкрылавымі кантэйнерамі і павялічаным запасам паліва; пабудавана 12 машын;
- U-2RT — палепшаны двухмесны навучальны варыянт U-2R; пабудавана адна машына;
- U-2EPX — марскі разведвальны варыянт мадэлі U-2R для ВМС ЗША, пабудавана 2 экзэмпляры;
- WU-2 — варыянт для правядзення атмасферных і метэаралагічных даследаванняў;
- TR-1A — тактычны разведчык на базе U-2R з РЛС бакавога агляду, абноўленай авіянікай і палепшаным абсталяваннем РЭП, пабудавана 33 экзэмпляры;
- TR-1B — двухмесны навучальны самалёт для навучання пілотаў TR-1A, пабудавана 2 машыны;
- ER-2 – два самалёта TR-1A, перададзеныя НАСА і пераабсталяваныя для навуковых мэт. Выкарыстоўваліся ў праграмах даследаванняў зямных рэсурсаў, атмасферы і акіяна;
- U-2S — новае абазначэнне мадэлі TR-1A; абноўлены рухавік, палепшана разведвальная апаратура, дабаўлена сістэма GPS, пераабсталявана 31 машына;
- TU-2S — новае абазначэнне двухмеснага навучальнага варыянту TR-1B з палепшаным рухавіком; пераабсталявана 4 машыны.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.nationalmuseum.af.mil/Visit/Museum-Exhibits/Fact-Sheets/Display/Article/195974/lockheed-u-2a/
- ↑ https://www.lockheedmartin.com/en-us/news/features/history/u2.html
- ↑ https://www.cia.gov/stories/story/area-51-and-the-accidental-test-flight/
- ↑ https://www.beale.af.mil/News/Article-Display/Article/2186374/making-history-reserve-pilot-flies-the-u-2-for-the-first-time/
- ↑ Pedlow G. W. The CIA and the U-2 Program, 1954–1974 — GPO, 1998. — P. 100. — 272 p.