Перайсці да зместу

Help!

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Help!
Студыйны альбом The Beatles
Дата выпуску Сцяг Вялікабрытаніі 6 жніўня 1965
Сцяг ЗША 13 жніўня 1965
Запісаны 15 лютага — 17 чэрвеня 1965, Abbey Road Studios
Жанры
Працягласць 33:16
Прадзюсар Джордж Марцін
Краіна  Вялікабрытанія
Лэйбл Parlophone
Прафесійныя рэцэнзіі

Help! (з англ. — «На дапамогу!») — пяты студыйны альбом The Beatles, выпушчаны ў 1965 годзе на лэйбле Parlophone.

Прэс-канферэнцыя, жнівень 1965 года

Як і ў выпадку з альбомам A Hard Day's Night, песні з першага боку кружэлкі прагучалі ў аднайменным фільме. Загалоўная песня альбома звярнула на сябе ўвагу незвычайнай для ранняй творчасці гурта сур'ёзнасцю тэксту. У «You’ve Got to Hide Your Love Away» Джон Ленан таксама сур'ёзны; гэта найяскравейшы прыклад уплыву Боба Дылана на музыку гурта. Вельмі выразны і пранікнёны вакал Ленана ў «It’s Only Love».

Пол Мак-Картні напісаў для альбома легендарную «Yesterday», энергічную «Another Girl», рок-н-рольную «The Night Before» і фолкавую «I’ve Just Seen a Face».

Упершыню на альбом трапілі цэлыя дзве песні Джорджа Харысана — «I Need You» і «You Like Me Too Much».

Гэта апошні з альбомаў гурта, на якім былі выкананы песні іншых аўтараў («Act Naturally» і «Dizzy Miss Lizzy»).

Альбом ясна акрэсліў паварот у творчасці гурта, праз год пасля выхаду альбома гурт адыграў свой апошні жывы канцэрт і цалкам прысвяціў сябе працы ў студыі.

У брытанскім хіт-парадзе дыск займаў 1-е месца на працягу 9 тыдняў запар з 14 жніўня 1965 года (CD-версія дасягнула 61-га месца ў 1987 годзе).

Спіс кампазіцый

[правіць | правіць зыходнік]

Песні першага боку гучаць таксама ў фільме «На дапамогу!».

Словы і музыка ўсіх песень напісаны Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні, за выключэннем адзначаных. 

Бок 1
НазваВакал Працягласць
1. «Help!» Ленан 2:16
2. «The Night Before» Мак-Картні 2:30
3. «You’ve Got to Hide Your Love Away» Ленан 2:06
4. «I Need You» (Харысан)Харысан 2:25
5. «Another Girl» Мак-Картні 2:02
6. «You’re Going to Lose That Girl» Ленан 2:17
7. «Ticket to Ride» Ленан 3:02
Бок 2
НазваВакал Працягласць
1. «Act Naturally» (Джоні Расэл, Воні Морысан)Стар 2:33
2. «It’s Only Love» Ленан 1:54
3. «You Like Me Too Much» (Харысан)Харысан 2:35
4. «Tell Me What You See» Ленан і Мак-Картні 2:36
5. «I’ve Just Seen a Face» Мак-Картні 2:04
6. «Yesterday» Мак-Картні 2:03
7. «Dizzy Miss Lizzy» (Лары Уільямс)Ленан 2:53

Амерыканскі рэліз

[правіць | правіць зыходнік]

Усе песні напісаны Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні, калі не ўказана іншае.

  1. «Help!» (з інструментальным уступам)
  2. «The Night Before»
  3. «From Me to You Fantasy» (інструментал)
  4. «You’ve Got to Hide Your Love Away»
  5. «'I Need You» (Джордж Харысан)
  6. «In The Tyrol» (інструментал)
  1. «Another Girl»
  2. «Another Hard Day’s Night» (інструментал)
  3. «Ticket to Ride»
  4. «The Bitter End/You Can’t Do That» (інструментал)
  5. «You’re Going to Lose That Girl»
  6. «The Chase» (інструментал)

Удзельнікі запісу

[правіць | правіць зыходнік]

Запрошаныя музыканты

[правіць | правіць зыходнік]
  1. World - Volume 2 - Page 61, 1973. "[on Help! and A Hard Day's Night], the soundtrack-gone-rock album is a marketing ideal that is passed off on the buying public with objectionable regularity and has already begun to backfire."
  2. Unterberger, Richie. Turn! Turn! Turn!: The '60s Folk-Rock Revolution (англ.). — San Francisco: Backbeat Books, 2002. — С. 272. — ISBN 0-87930-703-X.
  3. Spignesi, Stephen J.; Lewis, Michael. Here, There, and Everywhere: The 100 Best Beatles Songs (англ.). — New York: Black Dog  (англ.), 2004. — ISBN 978-1-57912-369-7.. — «...after the unabashed more-or-less traditional pop rock of A Hard Day's Night and Help!...».