Перайсці да зместу

Half-Life

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Half-Life
Вокладка гульні
Вокладка гульні
Распрацоўшчыкі Злучаныя Штаты АмерыкіValve Corporation
Злучаныя Штаты АмерыкіGearbox Software (порт гульні на PlayStation 2)
Выдавец ЗямляSierra Studios
ЗямляValve Corporation
Частка серыі Half-Life
Дата выпуску 8 лістапада 1998[1]
Жанр шутар ад першай асобы
Стваральнікі
Кіраўнікі Гэйб Ньюэл
Майк Харынгтан
Сцэнарыст Марк Лэйдлоў
Кампазітар Келі Бэйлі
Тэхнічныя даныя
Платформы Linux[2], PlayStation 2, Windows і macOS[3]
Гульнявы рухавік GoldSrc[d][4]
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня[3] і аднакарыстальніцкая гульня[3]
Мовы інтэрфейсу англійская[5], французская[5], нямецкая[5], італьянская мова[5], іспанская[5], спрошчаная кітайская[d][5], традыцыйная кітайская[d][5] і карэйская[5]
Носьбіты CD і лічбавае распаўсюджванне
Кіраванне камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і геймпад
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Half-Life (з англ. — «перыяд паўраспаду») — камп’ютарная гульня ў жанры навукова-фантастычнага шутара ад першай асобы, распрацаваная амерыканскай кампаніяй Valve Software і выдадзеная кампаніяй Sierra Studios 8 лістапада 1998 для персанальных камп’ютараў. Першая гульня ў серыі Half-Life. Тэхнічна заснавана на значна перапрацаваным рухавіку Quake кампаніі id Software[6][7]. У 2001 годзе студыя Gearbox Software партавала Half-Life на кансоль PlayStation 2[8]. Таксама гульня распрацоўвалася для платформы Sega Dreamcast, але рэліз быў адменены[9][10]. У студзені 2013 года Valve партавала гульню на Linux і OS X[11][12]. Гульня Black Mesa (2020), распрацаваная студыяй Crowbar Collective, уяўляе сабой дапрацаваны і пашыраны рымейк Half-Life.

Half-Life атрымала прызнанне за сваю графіку, геймплэй і апавяданне, мае больш за 50 узнагарод «Гульня года». Лічыцца адным з самых уплывовых шутараў ад першай асобы і адной з найлепшых калі-небудзь створаных відэагульняў. Да 2008 года было прададзена больш за дзевяць мільёнаў асобнікаў гульні.

Зноскі

  1. Старонка Half-Life у Steam (англ.). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2017. Праверана 25 лістапада 2022.
  2. AreWeAntiCheatYet Праверана 29 чэрвеня 2025.
  3. а б в Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2023.
  4. https://www.half-life.com/en/halflife
  5. а б в г д е ё ж Steam — 2003. Праверана 29 сакавіка 2022.
  6. The Final Hours of Half-Life. Part 3 - The Valve Difference (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot. ZDNet. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 1999.
  7. Последние часы Half-Life. Часть третья: «Отличие Valve»(недаступная спасылка). GameSpot. Half-Life Inside. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2012.
  8. Half-Life для PS2 (англ.)(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012.
  9. Not Given Half A Chance: The Cancellation of Half-Life (англ.)(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012.
  10. Half-Life for the Dreamcast officially cancelled (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012.
  11. Valve перенесла оригинальный Half-Life на Linux. 3DNews Daily Digital Digest. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013.
  12. Valve releases original Half-Life for Mac and Linux (англ.). Polygon. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2013.