Перайсьці да зьместу

Google Map Maker

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапограф «Гугла»
Тып мапаграфія
Даступныя мовы шматмоўная (у тым ліку і беларуская)
Уладальнік «Гугл» (ЗША)
Аўтар Гугл
Пачатак працы чэрвень 2008[1]
Канец працы 31 сакавіка 2017
Рэгістрацыя абавязковая
Актуальны стан зачынены (2017)
maps.google.com/mapmaker

Мапограф «Гугла» (наркамаўка: Картограф «Гугла»[2]) — закрыты картаграфічны сэрвіс ад амэрыканскага прадпрыемства «Гугл», мэта якога было даць магчымасьць карыстальнікам самім дарабіць мапаграфічную інфармацыю, адсутную, ці ў недакладным выглядзе, на мапах розных краінаў.

Вынікам зьяўляецца праца супольнасьці, што падобнае да іншага мапаграфічнага сэрвісу OpenStreetMap або WikiMapia, але, у адрозьненьне ад OSM, «Гугл» лічыць створаныя супольнасьцю мапы асабістай інтэлектуальнай маёмасьцю.

У выніку, пасьля пацьвярджэньня рэдагаваньняў, унёсак удзельнікаў сэрвісу стае бачным у выглядзе звыклых мапаў на Мапы Гугла і Плянэце Зямля Гугла.

Па стане на 27 жніўня 2009 году сэрвіс быў даступны для наступных тэрыторыяў (маецца на ўвазе, што можна было рабіць мапы на наступных тэрыторыях):[3]

Сэрвіс даступны не для ўсіх тэрыторыяў з бракам высокаякасных мапаў. Гэтак адбываецца, па большасьці варункаў, з-за браку якасьці фатаздымкаў гэтых тэрыторыяў.

17 жніўня 2009 году даступнай для рэдагаваньняў стала і тэрыторыя Беларусі.[4]