Перайсьці да зьместу

Гугл для распрацоўнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Google Code»)
«Гугл» для распрацоўнікаў
Тып распрацоўка
Даступныя мовы 20 моваў, у тым ліку польская і расейская
Уладальнік «Гугл» (ЗША)
Аўтар «Гугл» (ЗША)
Пачатак працы 17 сакавіка 2005 (20 гадоў таму)
Рэгістрацыя бясплатная
Актуальны стан дзейны
developers.google.com

«Гугл» для распрацоўнікаў — праект амэрыканскага прадпрыемства «Гугл» з прыладамі для распрацоўкі, інтэрфэйсу праграмаваньня дастасунка (ІПД) і тэхнічныя рэсурсамі, створаны ў 2005 годзе як Код «Гугла».

Акрамя гэтага, ён прапануе розныя форумы і блогі распрацоўшчыкаў, якія карыстаюцца прыладамі ад Google. ІПД існуюць амаль для ўсіх сэрвісаў, якія прапануе «Гугл»: Google Maps, YouTube і Google Apps. На сайце таксама зьмешчаныя прылады, разробленыя адмыслова для распрацоўшчыкаў. Бескаштоўна можна скарыстацца гостынгам праектаў, які прапануе кантроль вэрсіяў для адкрыта-крынічнікавых праектаў.

Інтэрфэйс праграмаваньня дастасунка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Гугл» прапануе распрацоўшчыкам мноства праграмных інтэрфэйсаў (ІПД) для ўзаемадзейнічаньня з прадуктамі «Гугла». Большасьць зь іх фактычна зьяўляецца вэб ІПД, таму што накіраваная ў першую чаргу на вэб-распрацоўшчыкаў. API існуе для такіх праектаў Google, як «Ютуб», Google Earth і Google Maps, AdSense і Adwords, Google Apps і гэтак далей.

ІПД для дадзеных — збор розных інтэрфэйсаў для атрыманьня і заханьня інфармацыі ў розных прадуктах «Гугла». На дадзены момант ІПД існавалі для Google Apps, Google Analytics, Blogger, Google Base, Google Book Search, Каляндар Гугла, Google Code Search, Google Spreadsheets, Нататнік Гугла і вэб-альбомы Picasa.

ІПД для асынхронных Ява-пашырэньняў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інтэрфэйсы для працы з асынхроннымі Ява-пашырэньнямі (анг. AJAX) створаныя, каб спрасьціць пабудаваньне інтэрактыўных сайтаў. Гэтак, можна дадаць інтэрактыўную мапу на старонку з дапамогай ІПД Мапаў «Гугла», ці стварыць дыяграму праз ІПД Візуалізацыі «Гугла».