Перайсці да зместу

Code Lyoko

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Code Lyoko
Жанр дзіцячы тэлевізійны серыял[d], навуковая фантастыка на тэлебачанні[d], прыгодніцкі тэлесерыял[d], экшан-тэлесерыял[d] і кіберпанк
Аўтар(ы) Thomas Romain[d]
Краіна вытворчасці
Мова французская
Колькасць сезонаў 4
Тэлеканал(ы) France 3[d]
Наступныя перадачы Code Lyoko Evolution[d]
Спасылкі
web.archive.org/web/2014…
web.archive.org/web/2005…
IMDb ID 0417311

Code Lyoko (бел.: Код Ліёка) — французскі анімацыйны серыял, створаны Томасам Рамэйнам і Таняй Палумба і cпрадзюсаваны студыямі Antefilms Production і MoonScoop для тэлеканалаў Cartoon Network,[2] France 3 і Canal J. Чатыры падлетка — галоўныя героі серыяла — знаходзяць схаваны на пакінутай фабрыцы суперкамп’ютар, праз які атрымліваюць доступ да віртуальнага свету Ліёка (фр. Lyoko), а таксама абуджаюць варожы штучны інтэлект Зэна (фр.: Xana, стылізаваны як X.A.N.A.), які імкнецца да захопу і знішчэння рэальнага свету.[3] Серыял адначасова выкарыстоўвае як традыцыйную 2D анімацыю, так і трохвымерны CGI. [4] Першыя серыі выйшлі ў эфір 3 верасня 2003 года на канале France 3, а таксама 19 красавіка 2004 года на Cartoon Network у ЗША. На тэрыторыі Беларусі трансляцыя мультсерыяла адбывалася на тэлеканале Gulli.

У пошуку новых дэталяў для зборкі сваіх робатаў, Джэрэмі Бэлпуа, васьмікласнік-вундэркінд Акадэміі Кадзік, знаходзіць квантавы суперкамп’ютар, схаваны на пакінутай аўтамабільнай фабрыцы каля сваёй школы. Пасля яго ўключэння ён вынаходзіць віртуальны свет пад назвай Ліёка, у якім знаходзіцца дзяўчына па імені Аэліта. У суперкамп’ютары таксама знаходзіцца Зэна, цалкам аўтаномная, злосная і разумная мультыагентная сістэма. Зэна мае на мэце знішчэнне ўсяго чалавецтва, і выкарыстоўваючы структуры на Ліёка, вядомыя як Вежы, Зэна можа атрымліваць доступ да рэальнага свету. Ён здольны валодаць электроннымі прыладамі, рознымі прадметамі і нават жывымі істотамі, каб дасягнуць сваёй мэты і знішчыць тых, хто перашкаджае гэтаму. Таксама Зэна можа кіраваць віртуальнымі істотамі на Ліёка — монстрамі, каб абараняць актываваныя Вежы. Хутка пра суперкамп’ютар даведваюцца тры іншых студэнта акадэміі — Ульрых Штэрн, Юмі Ішыяма і Одд Дэла-Робія. У далейшым чацвёра падлеткаў становіцца сябрамі, якіх аб’ядняе барацьба з Зэнай праз перанясенне ў Ліёка (віртуалізацыю) і дэзактывацыю Веж пры дапамозе Аэліты. Акрамя таго, падлеткі маюць доступ да праграмы «Вяртанне ў мінулае», якая дапамагае скасаваць усе разбурэнні і пашкоджанні, якія прычыніў Зэна падчас сваіх нападаў, а таксама схаваць існаванне суперкамп’ютара ад астатніх.

Нягледзячы на тое, што наяўнасць Зэны з’яўляецца вялікай небяспекай для ўсяго свету, сябры не збіраюцца адключыць суперкамп’ютар, бо Джэрэмі моцна матываваны перанесці Аэліту ў рэальны свет, да якой мае рамантычныя пачуцці. Матэрыялізацыя Аэліты становіцца галоўнай тэмай першага сезону. У апошнім эпізодзе пад назвай «Код: Зямля» гэта нарэшце адбываецца, але група выяўляе, што Аэліта мае вірус, які заб’е яе, калі суперкамп’ютар будзе выключаны. Не маючы іншага выбару, падлеткі працягваюць барацьбу супраць Зэны.

У другім сезоне Аэліта спрабуе адаптавацца да жыцця ў рэальным свеце, а Джэрэмі спрабуе распрацаваць антывірусную праграму, каб вызваліць яе з-пад уплыву Зэны. Зэна, у сваю чаргу, спрабуе скрасці з памяці Аэліты «ключы да Ліёка» — радкі кода, патрэбныя для таго, каб уцячы з суперкамп’ютара ў неабмежаваную сусветную сетку. На Ліёка Джэрэмі знаходзіць новы, пяты сектар, з якога можна здабываць больш даных пра віртуальны свет. Сябры пачынаюць раскрываць інфармацыю пра таямнічага Франца Хопера, магчымага стваральніка суперкамп’ютара, які знік дзесяць гадоў таму. У рэшце рэшт выяўляецца, што Хопер жывы і хаваецца ў глыбінях Ліёка. У канцы сезона група выяўляе, што Аэліта насамрэч заўсёды была чалавекам і біялагічнай дачкою Хопера. Яна не заражана вірусам, а для таго каб паўнавартасна жыць на Зямлі без залежнасці ад суперкамп’ютара, ёй нестае часткі яе памяці: успамінаў пра яе жыццё на Зямлі да таго, як яна віртуалізавалася на Ліёка разам з бацькам. Менавіта гэтыя часткі памяці і былі «ключамі да Ліёка», які Зэна намагаўся скрасць. У серыі «Ключ» Зэна здолеў падмануць сяброў, скрасць памяць Аэліты і ўцячы з суперкамп’ютара. Аэліта, здаецца, гіне, але Хопер адраджае яе і аднаўляе яе памяць разам з нестаючымі фрагментамі.

У трэцім сезоне больш не абмежаваны суперкамп’ютарам Зэна спрабуе знішчыць Ліёка, сціраючы кожны з яго сектараў, усутыч да пятага сектара. Сябры, спачатку неахвотна, але вырашаюць запрасіць шостага ўдзельніка групы — Уільяма Данбара. Аднак неўзабаве пасля віртуалізацыі ён трапляе пад кантроль Зэны і знішчае Ядро Ліёка, поўнасцю сціраючы віртуальны свет і робячы групу няздольнай змагацца з Зэнай. Сябры, думаючы, што гэта іх параза, раптоўна атрымліваюць закадаванае паведамленне ад Франца Хопера, якое змяшчае інфармацыю, неабходную для аднаўлення Ліёка.

У чацвёртым сезоне Джэрэмі і Аэліта рэканструююць знішчаныя сектары Ліёка і будуюць лічбавую падводную лодку пад назвай Скідбладнір, пры дапамозе якой сябры вандруюць па Лічбавым моры і змагаюцца з Зэнай у сеціве праз знішчэнне Рэплік — копій сектараў Ліёка, злучаных з іншымі суперкамп’ютарамі на Зямлі, якія кантралюе Зэна. Падкантрольны Уільям выкарыстоўваецца Зэнай для абароны Рэплік і нападаў на Воінаў Ліёка. Каб пазбегнуць падазрэнняў адносна знікнення Уільяма ў рэальным свеце, Джэрэмі стварае часовы клон хлопца. Гэта мае поспех, хоць дзіўныя паводзіны клона і бянтэжаць настаўнікаў і вучняў да таго моманту, пакуль Джэрэмі не знаходзіць спосаб вызваліць сапраўднага Уільяма. Бліжэй да канца сезона Зэна вырашае сабраць энергію з усіх сваіх Рэплік, каб стварыць Калоса — наймацнейшнага і найвялікшага за ўсіх монстра, які знішчае Скідбладнір. У адказ Джэрэмі пры падтрымцы Франца Хопера стварае праграму «Анты-Зэна», якая здольная назаўсёды знішчыць злосны штучны інтэлект. Аднак каб актываваць яе, Хопер быў вымушаны ахвяраваць сваім жыццём. Пасля поўнага знішчэння пагрозы, сябры назаўсёды адключаюць суперкамп’ютар.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 29 чэрвеня 2018.
  2. Ball. Cartoon Network takes crack at Code Lyoko. Animation Magazine (9 сакавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 26 November 2024. Праверана 2 January 2025.
  3. Code Lyoko (19 красавіка 2004). Праверана 10 верасня 2025.
  4. "Code Lyoko" arrive sur Netflix: l'histoire secrète de la série culte (фр.). BFMTV (10 студзеня 2020).