BBC One
Выгляд
| BBC One | |
| Краіна | Вялікабрытанія |
|---|---|
| Зона вяшчаньня | Вялікабрытанія |
| Дата стварэньня | 2 лістапада 1936 (88 гадоў таму) |
| Уладальнік | «Брытанская вяшчальная карпарацыя» |
| Кіраўніцтва | Джэй Хант |
| Афіцыйны сайт | |
BBC One (па-беларуску: Бі-Бі-Сі Ўан — «Бі-Бі-Сі Адзін») — галоўны тэлеканал «Брытанскай вяшчальнай карпарацыі», які пачаў сваё вяшчаньне 2 лістапада 1936 году пад назвай BBC Television Service.
Тэлеканал мае гадавы бюджэт у 1,2 мільярды фунтаў стэрлінгаў. Як і ў іншых тэле- і радыёканалаў BBC, фінансаваньне адбываецца за кошт абанэнцкай платы, таму кругласутачная трансьляцыя не перарываецца на рэклямныя блёкі.
BBC One зьяўляецца самым папулярным тэлеканалам, які глядзяць больш за 20% усіх тэлегледачоў Вялікабрытаніі[1]. У 2007 годзе яму была ўручана прэмія Broadcast Awards у катэгорыі «найлепшы тэлеканал году»[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- www.bbc.co.uk/bbcone — афіцыйны сайт BBC One