BAFTA (прэмія, 2020)
Выгляд
| 73-я прэмія BAFTA англ.: 73rd British Academy Film Awards | |||
|---|---|---|---|
| Агульныя звесткі | |||
| Дата | 2 лютага 2020 года | ||
| Месца |
Альберт-хол, Лондан, |
||
| Вядучы | Грэм Нортан | ||
| Узнагароды | |||
| Найбольш узнагарод | «1917» (7) | ||
| Найбольш намінацый | «Джокер» (11) | ||
| Афіцыйны сайт акадэміі (англ.) | |||
| |||
73-я цырымонія прысуджэння прэміі BAFTA за дасягненні ў вобласці брытанскага і міжнароднага кінематографа за 2019 год адбылася 2 лютага 2020 года ў канцэртнай зале Альберт-хол у Лондане.
Цырымонія трансліравалася на канале BBC One, яе вядучым выступіў акцёр-комік Грэм Нортан. Намінанты былі абвешчаны 7 студзеня 2020 года[1].
На гэтай цырымоніі ўпершыню была прысуджана ўзнагарода ў катэгорыі «Найлепшы кастынг», пераможцай стала Шайна Маркавіц — кастынг-дырэктар фільма «Джокер».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]| Катэгорыя | Пераможца | Сп. |
|---|---|---|
| Найлепшы фільм | «1917» (рэж. Сэм Мендэс) | [2] |
| Выдатны брытанскі фільм | «1917» (рэж. Сэм Мендэс) | |
| Найлепшая рэжысура | Сэм Мендэс — «1917» | |
| Найлепшы акцёр першага плана | Хаакін Фенікс — «Джокер» | |
| Найлепшая актрыса першага плана | Рэнэ Зелвегер — «Джудзі» |
Статыстыка па лаўрэатах і намінантах
[правіць | правіць зыходнік]| Фільм | Намінацый | Узнагарод |
|---|---|---|
| «Джокер» | 11 | 3 |
| «Аднойчы ў Галівудзе» | 10 | 1 |
| «Ірландзец» | — | |
| «1917» | 9 | 7 |
| «Трусік Джоджо» | 6 | 1 |
| «Маленькія жанчыны» | 5 | 1 |
| «Шлюбная гісторыя» | 1 | |
| «Два Папы» | — | |
| «Паразіты» | 4 | 2 |
| «Для Самы» | 1 | |
| «Рокетмен» | — | |
| «Ford супраць Ferrari» | 3 | 1 |
| «Джудзі» | 1 | |
| «Сенсацыя» | 1 | |
| «Зорныя войны: Узыходжанне Скайуокера» | — | |
| «Прынада» | 2 | 1 |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bafta.org. Nominations announced: EE British Academy Film Awards 2020
- ↑ 2020 EE British Academy Film Awards: The Winners (англ.). Афіцыйны сайт прэміі «BAFTA». Праверана 3 лютага 2020.