All I’ve Got to Do
| All I’ve Got to Do | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | With The Beatles | |||
| Дата выпуску |
22 лістапада 1963 (мона) 30 лістапада 1963 (стэрэа) |
|||
| Дата запісу | 11 верасня 1963 | |||
| Жанр | біт | |||
| Мова песні | англійская | |||
| Працягласць | 2:04 | |||
| Лэйбл |
|
|||
| Аўтар | Ленан — Мак-Картні | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «With The Beatles» | ||||
|
||||
«All I’ve Got to Do» (з англ. — «Усё, што мне трэба зрабіць») — песня гурта «The Beatles», выпушчаная на іх другім студыйным альбоме With The Beatles. Песня была напісана Джонам Ленанам[1][2], аднак прыпісана аўтарскаму дуэту Ленан — Мак-Картні.
Паводле крытыка Дэніса Олстранда, гэтая песня стала першай у гісторыі року, у якой акордавая партыя басіста з'яўляецца істотнай часткай кампазіцыі[3].
Асаблівасці песні
[правіць | правіць зыходнік]Сам Ленан казаў, што пры напісанні гэтай песні ён «спрабаваў паўтарыць Смокі Робінсана»; музычны крытык Іэн Макдональд таксама адзначыў падабенства паміж гэтай песняй і «You Can Depend on Me» (гурта The Miracles, удзльнікам якога быў Робінсан) як у музычным, так і ў тэкставым плане[4]. Музычны аглядальнік Рычы Антэрбергер адзначыў, што песня гучыць падобна да стылю Робінсана, але таксама і да стылю Артура Александэра[5]. Біёграф «The Beatles» Боб Спіц адзначыў, што песня «цёмная і панурая», а таксама параўнаў яе з кампазіцыяй «Baby It’s You» гурта The Shirelles (кавер-версію якой «The Beatles» запісалі для свайго першага альбома) і з раннімі запісамі гурта The Drifters[6].
Дадзеная песня з'яўляецца адной з трох, напісаных Ленанам адмыслова для гэтага альбома (поруч з «It Won’t Be Long»[7] і «Not a Second Time»[8]). Хутчэй за ўсё, песня была напісана ў разліку на амерыканскую аўдыторыю[9]: на карысць гэтага меркавання гаворыць наяўнасць у тэксце слоў «Усё, што мне трэба зрабіць, — гэта пазваніць табе», тады як для брытанскай моладзі пачатку 1960-х сама ідэя пазваніць дзяўчыне па тэлефоне была немагчымай (гэта пацвярджае і сам Ленан у адным з інтэрв'ю, прысвечаным песні «No Reply»: «Я не званіў дзяўчыне ні разу ў жыцці. Бо тэлефоны не былі часткай жыцця брытанскіх непаўналетніх»[10]).
Запіс песні
[правіць | правіць зыходнік]Гурт запісаў песню 11 верасня 1963 года (у тую ж сесію запісваліся таксама песні «I Wanna Be Your Man», «Little Child», «Not a Second Time» і «Don’t Bother Me»[11]). Было зроблена 14 спроб (але толькі 6 з іх былі ўдалымі), пасля чаго была запісана яшчэ адна версія, якую спачатку планавалі выкарыстаць для дадатковай зводкі. У выніку гэтая 15-я спроба і стала базавай[12][13]. Песня была канчаткова змікшыравана 30 верасня (мона-версія) і 29 кастрычніка (стэрэа-версія)[14].
У запісе ўдзельнічалі[4]:
- Джон Ленан — вакал, рытм-гітара
- Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара
- Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара
- Рынга Стар — ударныя
Выпуск песні
[правіць | правіць зыходнік]У Вялікабрытаніі «All I’ve Got to Do» была выпушчана на альбоме With The Beatles, які ўключаў у сябе і кавер-версію песні «You’ve Really Got a Hold on Me», што выконвалася гуртом The Miracles[15] і ўяўляла сабой найбольш відавочную сувязь паміж гэтым альбомам і музыкай Робінсана.
У ЗША песня была апублікавана на альбоме Meet the Beatles! 20 студзеня 1964 года.
Лёс песні
[правіць | правіць зыходнік]Песня ніколі не выконвалася ўжывую, верагодна праз павольны тэмп і доўгія паўзы, пасля якіх удзельнікі гурта не змаглі б уступіць сінхронна з-за крыку паклоннікаў, які заўсёды суправаджаў іх жывыя выступы[12].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sheff 2000, p. 193.
- ↑ Miles 1997, p. 148.
- ↑ Dennis Alstrand. The Evolution of Rock Bass Playing; McCartney Style (англ.)(недаступная спасылка). alstrand.com. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2012. Праверана 17 жніўня 2011.
- ↑ а б MacDonald 2005, p. 97.
- ↑ Richie Unterberger.. All I've Got to Do — Song Review (англ.)(недаступная спасылка). allmucis.com. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 17 жніўня 2011.
- ↑ Spitz 2005, p. 446.
- ↑ Sheff 2000, p. 170.
- ↑ Sheff 2000, p. 194.
- ↑ David Rybaczewski.. All I’ve Got To Do — History (англ.)(недаступная спасылка). beatlesebooks.com. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 17 жніўня 2011.
- ↑ No Reply (англ.)(недаступная спасылка). beatlesebooks.com. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 17 жніўня 2011.
- ↑ Recording Session, 11 September 1963 (англ.)(недаступная спасылка). beatlesbible.com. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 17 жніўня 2011.
- ↑ а б Біблія The Beatles: «All I’ve Got To Do» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012. Праверана 17 жніўня 2011.
- ↑ Lewisohn 1988, p. 35.
- ↑ Lewisohn 1988, pp. 36, 37.
- ↑ Lewisohn 1988, p. 200.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Sheff, David. Всё, что мы говорим: Последнее большое интервью с Джоном Ленноном и Йоко Оно = All We Are Saying: The Last Major Interview with John Lennon and Yoko Ono. — New York: St. Martin’s Press, 2000. — P. 229. — ISBN 0-312-25464-4.
- Miles, Barry. Пол Маккартни: Много лет спустя = Paul McCartney: Many Years from Now. — New York: Henry Holt & Company, 1997. — P. 94. — ISBN 0-8050-5249-6.
- MacDonald, Ian. Переворот в мозгах: записи The Beatles и шестидесятые = Revolution in the Head: The Beatles’ Records and the Sixties. — 2nd ed. — London: Pimlico, 2005. — ISBN 1-844-13828-3.
- Spitz, Bob. Битлз: Биография = The Beatles: The Biography. — Boston: Little, Brown, 2005. — С. 585. — ISBN 0-316-80352-9.
- Lewisohn, Mark. The Beatles Recording Sessions. — второе. — New York: Harmony Books, 1988. — ISBN 0-517-57066-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біблія The Beatles: «All I’ve Got To Do» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012. Праверана 17 жніўня 2011.
- Pollack, Alan W.. Нататкі пра песню «All I’ve Got To Do» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012. Праверана 17 жніўня 2011.
- Тэкст песні «All I’ve Got To Do» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012. Праверана 17 жніўня 2011.