API
Праграмны інтэрфейс (англ.: application programming interface, API) — гэта спосаб злучэння камп’ютарных праграм. Праграмны інтэрфейс патрабуецца, калі трэба дазволіць іншым праграмам узаемадзейнічаць з створанай праграмай. Напрыклад, сістэмы кіравання базамі даных маюць API, каб іншыя праграмы маглі атрымаць з іх патрэбныя звесткі, а аперацыйныя сістэмы маюць API, якім карыстаюцца прыкладныя праграмы. У адрозненне ад карыстальніцкага інтэрфейсу, які злучае чалавека і камп’ютар, праграмны інтэрфейс злучае менавіта праграмы і не прызначаны для непасрэднага выкарыстання чалавекам.
Дакумент або стандарт, які апісвае, як пабудаваць праграмны інтэрфейс, называецца спецыфікацыяй API. Кажуць, што камп’ютэрная сістэма або праграма, якая адпавядае гэтаму стандарту, рэалізуе або прадастаўляе API. Спецыфікацыя API можа быць як створана выключна для аднаго прадукта, так і з’яўляцца стандартам у пэўнай галіне. Напрыклад, тэхналогія WebRTC дазваляе відэасувязь праз браўзер, аднак для яе выкарыстання кожны з браўзераў павінен патрымліваць стандартызаваны API.
Правільна створаны API дазваляе толькі неабходныя дзеянні і хавае ўнутраныя дэталі таго, як працуе сістэма, г. зн. прадастаўляе абстракцыю для знешніх праграм.
Тэрмін API часта выкарыстоўваецца для абазначэння інтэрфейсаў,[1] якія связваюць праграмы праз Інтэрнэт (так званых вэб-API). Аднак свае праграмныя інтэрфейсы маюць мовы праграмавання, праграмныя бібліятэкі, аперацыйныя сістэмы і камп’ютарнае абсталяванне.
Праграмныя інтэрфейсы як з’ява ўзніклі ў 1940-х гадах, але сам тэрмін application programming interface з’явіўся толькі ў канцы 1960-х.
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]- DirectX і Win32 API для Microsoft Windows
- MediaWiki API
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Lane. Intro to APIs: History of APIs. Postman (10 кастрычніка 2019). — «When you hear the acronym “API” or its expanded version “Application Programming Interface,” it is almost always in reference to our modern approach, in that we use HTTP to provide access to machine readable data in a JSON or XML format, often simply referred to as “web APIs.” APIs have been around almost as long as computing, but modern web APIs began taking shape in the early 2000s.» Праверана September 18, 2020.