Эфстафіяс Алтыніс
| Эфстафіяс Алтыніс | |
|---|---|
| грэч. Ευστάθιος Αλτίνης | |
| Дата нараджэння | 1772[1] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 1815[1][2] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | іканапісец, мастак, прафесар, разьбяр па дрэве |
| Жанр | іканапіс |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | неакласіцызм |
| Уплыў | Heinrich Füger[d], Ёган Баптыст Лампі Старэйшы[d] і Hubert Maurer[d] |
Эўста́тыяс Альты́ніс (рум.: Eustație Altini, грэч. Ευστάθιος Αλτίνης) — малдаўскі мастак грэчаскага паходжання. Спецыялізаваўся на дэкаратыўным мастацтве і іканастасах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Грэцыі, калі яна яшчэ была часткай Асманскай імперыі. У 1780 годзе пасля Пелапанескага паўстання і далейшага ўдьзелу Расіі ў грэчаскае палітыцы, прыхільнікі незалежнасці Грэцыі падвергуліся пераследу, таму яго сям’я ўцякла ў Ясы, які на той час быў памежным горадам у паўаўтаномнай правінцыі, падкантрольнай фанарыётам. Там ён упершыню вывучаў мастацтва ў мясцовага жывапісца на імя Нікалае.
Яго талент прыцягнуў увагу, і ў 1789 годзе пры падтрымцы Аляксандра Іпсілонтыса, ваяводы Валахіі, ён здолеў выправіцца ў Вену, каб паступіць у Акадэмію выяўленчых мастацтваў. Там ён навучаўся ў Генрыха Фрыдрыха Фюгера, Ёгана Баптыста Лампі і Губерта Маўрэра. Гэтым ён упершыню пазнаёміўся і зведаў уздзеянне заходняга мастацтва. Пазней, гэта дапамагло Алтынісу паспяхова выкарыстоўваць перспектыву і святлацень у традыцыйным жывапісу іконаў. Паколькі Ясы ў той перыяд знаходзіўся пад расійскай акупацыяй, мяркуецца, што князь Рыгор Пацёмкін быў заступнікам мастака, аднак гэтыя звесткі не з'яўляецца дакументаванымі.
У 1802 годзе мастак стварыў сваю першую вядомую ікону ў царкве Бану ў Ясах. Яе замовіў Якаў Стамаці, мітрапаліт Малдавіі, які быў прыхільнікам расійскай асветы. Аднымі з найбольш вядомых яго іканастасаў былі створаны дзеля царквы Святога Спірыдона ў 1813 годзе. Акрамя іконаў, зрабіў некалькі партрэтаў нерэлігійнага характару, у асноўным жанчын. На працягу апошніх гадоў ён вёў класу жывапісу ў Княжацкай акадэміі ў Ясах.
Зноскі
- ↑ а б Union List of Artist Names Праверана 20 жніўня 2017.
- ↑ Niculescu R. Eustatie Altini // Altini, Eustatie // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T002134
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Primitivii picturii românești moderne — partea a doua. Arta din România