Перайсці да зместу

Элеанора Уладзіміраўна Бубашкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элеанора Уладзіміраўна Бубашкіна
Дата нараджэння 4 мая 1967(1967-05-04) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Жанр станковы жывапіс, нацюрморт і партрэт
Вучоба
Уплыў Віктар Аляксандравіч Грамыка
Член у

Элеанора Уладзіміраўна Бубашкіна (нар. 4 мая 1967, в. Арлы, Брэсцкая вобласць) — беларуская мастачка, працуе ў жанрах нацюрморта і партрэта.

Нарадзілася 4 мая 1967 года ў вёсцы Арлы Брэсцкай вобласці. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ў 1986 годзе і Беларускую акадэмію мастацтваў у 1992 годзе. Вучылася ў В. Грамыкі. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1989 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года[1].

Жыве ў г. Мінск[1].

Працуе ў галіне станковага жывапісу, пераважна ў жанрах нацюрморта і партрэта. Асноўныя творы: палотны «Нацюрморт сіні», «Яблыневы спас», «Размовы», «Мацярынства», «Сон», «Вянчанне», трыпціх «Палявыя кветкі»[1].

Творы знаходзяцца ў фондах Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Літаратурнага музея Я. Коласа[1].

  1. а б в г д Бубашкіна Элеанора Уладзіміраўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.