Шэршэль
| Горад | |
| Шэршэль | |
|---|---|
| араб. شرشال | |
| 36°36′30″ пн. ш. 02°12′05″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вілая | Тыпаза |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Водныя аб’екты | Міжземнае мора |
| Часавы пояс | UTC+1 |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 42100 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Шэршэ́ль (араб. شرشال) — горад і порт у Алжыры ў вілаеце Тыпаса, у 90 км ад сталіцы дзяржавы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны фінікійцамі пад назвай Іол. У VI ст. да н.э. увайшоў у склад Карфагенскай дзяржавы, пасля Другой Пунічнай вайны — Нумідыі, а пасля далучэння большай часткі Нумідыі да Рыма стаў сталіцай незалежнага царства Маўрэтанія.
У 20 г. да н.э. маўрэтанскі цар Юба II перайменаваў горад у Цэзарэю, або Цэзарэю Маўрэтанскую, — у гонар імператара Аўгуста — і перабудаваў яго ў рымскім стылі. У 44 годзе Маўрэтанія была далучаная Клаўдзіем да Рымскай імперыі, і Цэзарэя стала адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Маўрэтанія Цэзарэйская. У V ст. Цэзарэю спалілі вандалы, аднак з вяртаннем афрыканскіх правінцый пад візантыйскую ўладу горад быў адбудаваны.
У VIII ст. горад занялі арабы. Сучасная назва — Шэршэль — з'яўляецца пераробленым на берберскі лад рымскім імем горада.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Марк Апелій Север Макрын (164—218) — рымскі імператар.
- Асія Джэбар — алжырская пісьменніца і кінарэжысёр.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кесария // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шэршэль- Фатаграфіі Шэршэля(недаступная спасылка) (фр.)
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Infobox World Heritage Site}}. |