Шарль Фрэдэрык Жэрар
| Шарль Фрэдэрык Жэрар | |
|---|---|
| Charles Frédéric Gerhardt | |
| | |
| Дата нараджэння | 21 жніўня 1816[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 жніўня 1856[1][2][…] (39 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | Хімія |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Юстус Лібіх |
| Подпіс |
|
Шарль Фрэдэрык Жэрар (фр.: Charles Frédéric Gerhardt; 21 жніўня 1916, Страсбург — 19 жніўня 1856, там жа) — эльзаскі хімік, член-карэспандэнт Акадэміі навук у Парыжы (1856).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў палітэхнікуме ў Карлсруэ і ў Лейпцыгскай вышэйшай камерцыйнай школе, працаваў у Ю. Лібіха ў 1835-37 гадах, слухаў лекцыі Ж. Б. Дзюма (1839-41). Прафесар універсітэта ў Манпелье (1841). Пераехаў у Парыж у 1848 годзе, заснаваў там ў 1851 годзе Школу практычнай хіміі; прафесар хіміі ў Страсбургскім універсітэце (з 1855). У сваіх тэарэтычных працах размежаваў паняцці малекулы, эквіваленту і атама; спрыяў увядзенню ў хімію закона Авагадра.
Даў класіфікацыю арганічных злучэнняў, заснаваную на яго тэорыі тыпаў. З яго эксперыментальных работ найбольш вядомыя адкрыцці новых класаў арганічных злучэнняў: анілідаў (1845), ангідрыдаў аднаасноўных кіслот (1852).
Зноскі
- ↑ а б Fisher N. W. Charles Gerhardt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Charles Frédéric Gerhardt // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Жерар Шарль Фредерик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.