Фазанавыя
Выгляд
| Фазанавыя | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Курападобныя |
| Сямейства | Фазанавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Phasianidae | |
Фазанавыя (Phasianidae) — сямейства птушак атрада курападобных.
Выдзяляюць 4 падсямействы; курапаткі, курапаткі зубчастадзюбыя, фазаны, цацаркі; каля 180 відаў.
Даўжыня да 235 см, маса да 5 кг. У самцоў многіх відаў на неаперанай цэўцы рагавая шпора.
Пашыраны на ўсіх мацерыках. Жывуць у разнастайных ляндшафтах. Аселыя (акрамя перапёлак). Пераважна расьліннаедныя.
Манагамы і палігамы. Для многіх відаў характэрны пэрыяд такаваньня.
Многія фазанавыя — аб’екты паляваньня і разьвядзеньня. Банкіўскія куры — родапачынальнікі свойскіх парод курэй; паўліны і фазаны — паўпрыручаныя.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |