Сіні вершнік
| Сіні вершнік | |
|---|---|
| Дата заснавання / стварэння | 1911 |
| Пачатак перыяду актыўнасці | з 1911 |
| Названа ад | Der Blaue Reiter[d] |
| Заснавальнік | Васіль Васільевіч Кандзінскі, Франц Марк, Аўгуст Маке, Аляксей фон Яўленскі, Marianne von Werefkin[d], Габрыэле Мюнтэр, Lyonel Feininger[d], Albert Bloch[d], Паўль Клее і Альфрэд Кубін |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Месца заснавання | Café Luitpold[d] |
| Папярэднік | Murnauer Zeit[d] |
| Жанр | экспрэсіянізм |
| Дата спынення існавання | 1914 |
![]() | |

Сіні вершнік (ням.: Der Blaue Reiter) — творчае аб’яднанне прадстаўнікоў экспрэсіянізму (галоўным чынам мастакоў) у пачатку XX стагоддзя ў Германіі.
Аб’яднанне выпускала аднайменны альманах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аб’яднанне «Сіні вершнік» было заснавана ў снежні 1911 года ў Мюнхене Васілём Кандзінскім і Францам Маркам. Асноўнай мэтай было вызваленне ад акамянелых традыцый акадэмічнага жывапісу. Апроч іх, у групе таксама былі Аўгуст Маке, Мар’яна Вяроўкіна, Аляксей Яўленскі і Паўль Клее. У працы гэтай мастацкай групы ўдзельнічалі таксама танцоры і кампазітары. Іх аб’ядноўвала цікавасць да сярэднявечнага і прымітыўнага мастацтва і рухаў таго часу — фавізму і кубізму.
Аўгуст Маке і Франц Марк прытрымліваліся меркавання, што ў кожнага чалавека ёсць унутранае і знешняе ўспрыманне рэчаіснасці, якія варта аб’яднаць з дапамогай мастацтва. Гэта ідэя была абгрунтавана тэарэтычна Кандзінскім. Група імкнулася дасягнуць раўнапраўя ўсіх формаў мастацтва.
| Назву «Сіні вершнік» мы прыдумалі за кававым сталом у садзе ў Зіндэльдорфе. Мы абодва любілі сіні, Марк — коней, я — вершнікаў. І назва прыйшла сама. В. Кандзінскі
|
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Кандзінскі
- Франц Марк
- Мар’яна Вяроўкіна
- Габрыэле Мюнтэр
- Паўль Клее
- Майсей Коган
- Аляксей Яўленскі
- Аўгуст Маке
- Альфрэд Кубін
