Перайсці да зместу

Судабле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Судабле
Возера Судабле ў пагожы вераснёўскі дзень
Возера Судабле ў пагожы вераснёўскі дзень
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 165 м
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 1,1 км
Плошча 1,52 км²
Аб’ём 0,00066 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,4 км
Найбольшая глыбіня 0,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 22 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Судабле (Беларусь)
Судабле
Судабле
Судабле (Мінская вобласць)
Судабле
Судабле
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Су́дабле, Судабля, Судабль — возера ў Беларусі, знаходзіцца на аднаіменным балоце ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Пліса, за 4 км на паўднёвы ўсход ад Жодзіна.

Плошча паверхні возера складае 1,52 км². Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 4,35 км. Найбольшая глыбіня 0,6 м. Аб’ём вады 0,66 млн м³. Плошча вадазбору 22 км², вадазбор нізінны, забалочаны, 70 % пад лесам.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, авальнай формы, крыху выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

Схілы катлавіны невыразныя, тарфяністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя (шырыня сплавіны 50—75 м), вышынёй да 0,5 м. Дно плоскае, выслана высокаарганічным груба- і тонкадэтрытавым сапрапелем магутнасцю да 30 м (Судаблеўскае радовішча сапрапелю).

Слабапраточнае. Зімой возера прамярзае да дна. Мінералізацыя вады не перавышае 125 мг/л, празрыстасць да дна.

Дыстрофнае, поўнасцю зарастае.

З балота вакол возера Судабле выцякала рэчка Судабоўка, ля яе ўтоку ў Плісу была адднайменная вёска Судабоўка.

Рачная назва балцкага паходжання, ад першапачатковага *Судаба. Корань Sud- як у літоўскіх гідронімах Sudarvė, Sudota, Sūduonia, якія звязваюцца з літоўскім sūduva "твань у балоце"[1]. Пашыральнік -b- як у назве рэчкі Налібаўкі (< *Наліба, Nal-ib-), які выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні (kan-ėti «бедаваць, мучыцца» — kan-yb-a «ссохлік, заморак»)[2].

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 318-319.
  2. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 92.