Сан-Тамэ і Прынсіпі
| Дэмакратычная Рэспубліка Сан-Тамэ і Прынсіпі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| República Democrática de São Tomé e Príncipe | |||||
| |||||
| Дэвіз: «Unidade, Disciplina, Trabalho» | |||||
| Гімн: «Independência total» | |||||
|
|
|||||
| Дата незалежнасці | 12 ліпеня 1975 (ад Партугаліі) | ||||
| Афіцыйныя мовы | партугальская мова | ||||
| Сталіца | |||||
| Найбуйнейшыя гарады | Сан-Тамэ, Санту-Антонью | ||||
| Форма кіравання | Змешаная рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Мануэл Пінту да Кошта Габрыэл Кошта |
||||
| Насельніцтва Сан-Тамэ і Прынсіпі | |||||
| • Ацэнка (2011) | 183,176 чал. (188-я) | ||||
| • Шчыльнасць | 169,1 чал./км² (69-е месца) | ||||
| ВУП (ППЗ) | |||||
| • разам (2011) | 379 млн дол. | ||||
| • На душу насельніцтва | 2,251 дол. | ||||
| ВУП (намінал) | |||||
| • разам (2011) | 248 млн дол. | ||||
| • На душу насельніцтва | 1,473 дол. | ||||
| ІРЧП (2011) | 0,509 | ||||
| Валюта | Добра | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .st | ||||
| Код ISO | ST | ||||
| Код МАК | STP | ||||
| Тэлефонны код | +239 | ||||
| Часавыя паясы | UTC+0 і Africa/Sao_Tome[d][1] | ||||
| Аўтамабільны рух | справа[d][2] | ||||
Сан-Тамэ і Прынсіпі (парт.: São Tomé and Príncipe) — астраўная краіна, размешчаная ў Гвінейскім заліве Атлантычнага акіяна. У склад краіны ўваходзяць два востравы вулканічнага паходжання, адлегласць паміж якімі складае 140 км, і яшчэ 6 невялікіх астравоў. Сталіца — Сан-Тамэ. Афіцыйная валюта — добра.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На момант адкрыцця ў 1470—1471 гг. партугальскімі мараплаўцамі Ж. ды Сантарэнам і П. Эшкабарам астравы былі незаселены. З 1485 г. пачалася іх каланізацыя партугальцамі. У пачатку XVI ст. тут створаны плантацыі цукровага трыснягу, для працы на якіх прывозілі рабоў з Афрыкі, найбольш з Анголы. Рабы часта ўзнімалі паўстанні, найбуйнейшае з іх адбылося ў 1595—1596 гг. Змешанае насельніцтва (мулаты) было свабоднае, але непаўнапраўнае. Пасля скасавання ў 1875 г. рабства галоўнай галіной эканомікі стала вытворчасць какавы і кавы. У 1951 г. астравы атрымалі статус заморскай тэрыторыі, а ў 1972 г. — мясцовай аўтаноміі Партугаліі. У 1953 г. адбылося паўстанне ў падтрымку незалежнасці краіны, якое было задушана партугальскімі войскамі. З 1960 г. барацьбу за незалежнасць астравоў вёў створаны ў эміграцыі камітэт за вызваленне Сан-Тамэ і Прынсіпі (з 1972 г. — Рух за вызваленне Сан-Тамэ і Прынсіпі, РВСТП). Пасля рэвалюцыі ў Партугаліі (красавік 1974 г.) новы партугальскі ўрад прызнаў незалежнасць астравоў.
12 ліпеня 1975 г. абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка Сан-Тамэ і Прынсіпі, а лідар РВСТП М. Пінту да Кошта стаў яе першым прэзідэнтам. У краіне быў усталяваны аднапартыйны рэжым РВСТП і абвешчаны курс на сацыялістычнае будаўніцтва і супрацоўніцтва з сацыялістычнымі краінамі. Цяжкае эканамічнае становішча ў 1980-я гады прымусіла ўрад Сан-Тамэ і Прынсіпі пачаць збліжэнне з краінамі Захаду і лібералізацыю палітычнага і эканамічнага жыцця. У жніўні 1990 г. прынята Канстытуцыя, якая ўвяла прамыя прэзідэнцкія выбары, шматпартыйнасць і грамадзянскія свабоды. На першых свабодных выбарах у студзені 1991 г. перамагла апазіцыя, лідар якой М. Траавада ў сакавіку 1991 г. абраны прэзідэнтам краіны. У 1990-я гг. ажыццёўлены рынкавыя рэформы ў эканоміцы, але эканамічнае становішча краіны застаецца складаным. Яна моцна залежыць ад замежнай эканамічнай дапамогі.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сан-Таме і Прынсіпі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 161. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан-Тамэ і Прынсіпі
