Рымскія элегіі
Выгляд
| Рымскія элегіі | |
|---|---|
| Römische Elegien | |
| | |
| Жанр | цыкл вершаў |
| Аўтар | Ёган Вольфганг фон Гётэ |
| Мова арыгінала | нямецкая |
| Дата напісання | 1781—1790 |
| Дата першай публікацыі | 1795 |
| Асобнае выданне | 1914 |
| Наступны | The Venetian Epigrams[d] |
| Электронная версія | |
Рымскія элегіі (ням.: Römische Elegien) — паэтычны цыкл Ёгана Вольфганга Гётэ, які складаецца з 24 вершаў. Гётэ пісаў Рымскія элегіі з 1788 па 1790 гады пасля свайго вяртання з Італіі, і ў 1795 годзе апублікаваў 20 вершаў з цыкла ў штомесячным часопісе Фрыдрыха Шылера «Оры». Поўны збор «Рымскіх элегіяў» упершыню выйшаў у 1914 годзе без скарачэнняў у веймарскім выданні твораў Гётэ.
Арыгінальная назва цыкла — Erotica Romana. У першым выданні яна была зменена на Элегіі і, нарэшце, у 1806 годзе цыкл быў найменаваны «Рымскімі элегіямі».
На беларускую мову «Рымскія элегіі» пераклаў Васіль Сёмуха.