Пасадэна (Каліфорнія)
| Горад | |||||
| Пасадэна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Pasadena | |||||
|
|||||
| 34°09′22″ пн. ш. 118°07′55″ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Штат | Каліфорнія | ||||
| Акруга | Лос-Анджэлес | ||||
| Мэр | Біл Богард | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1886 | ||||
| Горад з | 1886 | ||||
| Плошча | 60,0 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 263 м | ||||
| Часавы пояс | UTC-8, летам UTC-7 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 137 122 чалавек (2010) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 626 | ||||
| Паштовы індэкс | 91101-91191 | ||||
|
|
|||||
| ci.pasadena.ca.us (англ.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Пасадэна, таксама Пасадына (англ.: Pasadena [ˌpæsəˈdiːnə)]) — каліфарнійскі горад у акрузе Лос-Анджэлес, прыгарад Лос-Анджэлеса, размешчанага за 19 км на паўночны ўсход. Галоўны цэнтр даліны Сан-Габрыэль, размешчанай ля падножжа аднайменнага горнага кража побач з нацыянальным лесам Анджэлес.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1771 годзе Пасадэна ўваходзіла ў склад зямель каталіцкай місіі архангела Гаўрыіла, якая дала назву даліне і гарам. У 1834 г. мексіканскі губернатар вылучыў частку місіі пад назвай ранча «Сан-Паскуаль» у карыстанне адстаўнога афіцэра Хуана Марынэ.
Паселішча заснаваў у 1874 Томас Эліёт з Індыяны. Назва горада ў перакладзе з мовы аджыбвэ азначае «вянок даліны». Пасёлак ператварыўся з цытрусавых плантацый у папулярны зімовы курорт пасля пабудовы чыгункі на Санта-Фэ.
Навука і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасадэна — адзін з галоўных адукацыйных цэнтраў ціхаакіянскага ўзбярэжжа: тут размешчаны Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут. Паблізу горада дзейнічае навукова-даследчая лабараторыя НАСА — Лабараторыя рэактыўнага руху. Развіта вытворчасць высокадакладнага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў электроніцы і авіяцыі.
Акрамя ўніверсітэта, у Пасадэне дзейнічаюць тры каледжы — Pasadena City College (1924), Pacific Oaks College (1945) і Art Center College of Design (1930).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры Пасадэны захавалася нямала асабнякоў пачатку XX стагоддзя, адзначаных уплывам руху мастацтваў і рамёстваў. Неафіцыйным сімвалам горада лічыцца пампезная ратуша 1927 года. Дзейнічае некалькі значных музеяў:
- Музей Нортана Саймана, былы Мастацкі музей Пасадэны, — адзін з найбуйнейшых збораў еўрапейскага мастацтва на захадзе Злучаных Штатаў; сярод шэдэўраў калекцыі — «Пасадэнская Мадонна» пэндзля Рафаэля.
- Музей ціхаакіянскай Азіі мае экспанаты, якія апавядаюць аб культуры Усходняй Азіі і Акіяніі (садок у кітайскім стылі, сажалкі з карпамі і г.д.)
- Бібліятэка Хантынгтана ў Сан-Марына паблізу Пасадэны знаходзіцца сярод батанічных садоў, вытрыманых у нацыянальных стылях народаў свету. У галоўным будынку выстаўлены такія шэдэўры еўрапейскага мастацтва, як «Блакітны хлопчык» Т. Гейнсбара і адна з мадоннаў Рогіра.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Місі Франклін, амерыканская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пасадэна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
- ↑ https://vanadzor.am/pasadena/
- ↑ https://vanadzor.am/qur-qaxaqner/