Паленке
| Паленке* | |
|---|---|
| ** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Тып | Культурны |
| Крытэрыі | i, ii, iii, iv |
| Спасылка | 411 |
| Рэгіён*** | |
| Каардынаты | |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1987 (11 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Паленке (ісп.: Palenque, мая Лакам-ха) — умоўная назва астаткаў вялікага маянскага горада на паўночным усходзе мексіканскага штата Ч'япас — палітычнага і культурнага цэнтра мая ў III—VIII стст. Сталіца Баакульскага царства. Захаваліся: рэшткі палаца (плошчай 92 x 68 м) — група будынкаў, размешчаных каля двух вялікіх і двух малых двароў, квадратная ў плане вежа; «Храм Сонца», «Храм Крыжа», «Храм надпісаў» (у тоўшчы яго піраміды ў 1952 годзе знойдзена памяшканне з ложным скляпеннем, барэльефамі на сценах і саркафагам у цэнтры — відавочна, грабніца кіраўніка). Усе будынкі багата ўпрыгожаны рэльефамі з грука. Паленке загінуў, верагодна, у выніку нашэсця плямёнаў з узбярэжжа Мексіканскага заліва ў IX ст. Руіны вядомы з XVIII ст. і неадначасова даследваліся (у прыватнасці, мексіканскімі археолагамі ў 1949-68 гг.).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паленке