На чорных лядах (фільм)
| На чорных лядах | |
|---|---|
| На чорных лядах альтэрн.: На Чорных Лядах | |
| | |
| Жанр | гістарычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Кінакампанія | Беларусьфільм |
| Працягласць | 67 хв. |
| Краіна | |
| Мова | беларуская |
| Год | 1995[1] |
| IMDb | ID 3553900 |
«На чо́рных ля́дах» — беларускі мастацкі фільм паводле апавяданняў Васіля Быкава «На Чорных лядах» і «Перад канцом», зняты ў 1995 годзе рэжысёрам Валерыем Панамаровым на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».[2]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Слуцкі збройны чын. Атрад беларускіх паўстанцаў, не маючы шанцаў выйсці з акружэння, прымае рашэнне аб самагубстве…
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Аляксандр Лабуш | камандзір |
| Генадзь Гарбук | кажухар |
| Аляксандр Аржылоўскі | аўстрыяк |
| Аляксандр Цімошкін | Забела |
| Аляксандр Бяспалы | Мяцельскі |
| Уладзімір Куляшоў | казак |
| Віктар Гогалеў | дзед |
| Максім Гаўрылаў | Валодзька |
| Віктар Манаеў | блатняк |
| Уладзімір Шэлестаў | эсэр |
| Расціслаў Шмыроў | настаўнік |
У эпізодах
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| У. Січкар | |
| У. Грыцэўскі | |
| П. Юрчанкоў | |
| Л. Мардачова | |
| Т. Мужэнка | |
| А. Радкевіч | |
| Г. Матыцкі | |
| Б. Казлоў | |
| Ягор і Ангеліна Жалязноўскія |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- аўтары сцэнарыя — Васіль Быкаў, Валерый Панамароў
- рэжысёр-пастаноўшчык — Валерый Панамароў
- аператар-пастаноўшчык — Аляксандр Абадоўскі
- мастак-пастаноўшчык — Уладзімір Дзяменцьеў
- кампазітар — Сяргей Бельцюкоў
- гукааператар — Андрэй Волкаў
- мантажор — Людміла Мікула
- рэжысёры — Роберт Мірскі, Аляксандр Федаровіч
- аператар — Віктар Калінін
- мастак па касцюмах — Ніна Гурло
- мастак-грымёр — Грыгорый Храпуцкі
- асістэнты: рэжысёра — Наталля Рыжаўская, Ніна Шутава; па касцюмах — Алла Аднамах
Прэм’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1995 годзе, за дзень да прэм’еры стужкі, якая мелася адбыцца ў мінскім кінатэатры «Масква» і пра якую паведамілі СМІ, з кінастудыі «Беларусьфільм» выкралі адзіную яе копію. Пасля сарванай прэм’еры стужка знайшлася, але шырокая публіка яе гэтак і не ўбачыла, адбыліся толькі тры паказы для вузкай аўдыторыі. На касетах і лічбавых носьбітах трапіла ў Еўропу, ЗША і Аўстралію.[3]
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Меркаванні наконт кінастужкі культурных дзеячаў, крытыкаў, журналістаў, якія выказаны ў дакументальным фільме «Забаронены фільм» (2013)[4]:
| Гэты фільм у многім не проста змяняў, а ламаў уяўленні людзей пра грамадзянскую вайну, пра 20-я гады, пра станаўленне нашай роднай Беларусі. паэт Генадзь Бураўкін
|
| Гэта вельмі дакладная і трапная экранізацыя Быкава з быкаўскай экзістэнцыйнай гісторыяй, трагічнай атмасферай і ідэальным падборам акцёраў, якія выяўляюць падставовыя беларускія персанажы на ўсе часы. кінакрытык Андрэй Расінскі
|
| Фільм «На чорных лядах», бясспрэчна, ёсць шэдэўрам нашага нацыянальнага кінематографа, нягледзячы на тое, што і сам рэжысэр родам не тутэйшы, нягледзячы на тое, што і частка актораў не беларусы. мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі
|
Зноскі
- ↑ https://www.kinopoisk.ru/film/681090/
- ↑ На Черных Лядах (1995) (руск.). kino-teatr.ru. Праверана 10 мая 2019.
- ↑ Аўтару кінастужкі пра Слуцкае паўстанне на «Беларусьфільме» раілі застрэліцца ўслед за ягонымі героямі. Белсат (2017.01.09). Праверана 10 мая 2019.
- ↑ Забаронены фільм на YouTube
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- «На чорных лядах» на YouTube
- Фильм «На Чорных лядах» к/с «Беларусьфильм» на onliner.by
- На чорных лядах / 1995 / SatRip на Баравік
- «На чорных лядах» на сайце kino-teatr.ru
