Мікалай Трафімавіч Бандарчук
| Мікалай Трафімавіч Бандарчук | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1952 (72 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | мастак у галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва |
| Вучоба | |
| Уплыў | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Мікалай Трафімавіч Бандарчук (нар. 25 кастрычніка 1952, в. Сярэднія Печы, Гомельская вобласць) — беларускі мастак, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 кастрычніка 1952 года ў вёсцы Сярэднія Печы Гомельскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года. Жыве ў г. Гродна[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, а таксама ў станковым жывапісе. Асноўныя творы: вітражы «Стары Хатабыч», «Залатая рыбка», «Сіняя птушка» для дзіцячых садкоў, вітраж для школы-інтэрната, роспіс «Краіна казак» у дзіцячым садку, сграфіта «Тэкстыльшчыцы» ў ГПТВ № 120 (усе ў Гродна); жывапісныя творы «Дот», «Крах», «Таямнічая ноч», «Аўтапартрэт», «Раніца ў Гродна», «Вечар», «Змрок», «Палі Беларусі», «Дождж»[1].
Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама (2005, 2017), узнагароджаны медалём Ф. Скарыны, медалём Беларускага саюза мастакоў[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Бандарчук Мікалай Трафімавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ Мікалай Трафімавіч Бандарчук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бандарчук Мікалай Трафімавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Трафімавіч Бандарчук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Лельчыцкім раёне
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі-манументалісты Беларусі