Мікалай Віктаравіч Аўчыннікаў
| Мікалай Віктаравіч Аўчыннікаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 3 снежня 1952 (72 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Месца працы | |
| Вучоба | |
| Уплыў | Фелікс Фёдаравіч Гумен і Іван Міхайлавіч Сталяроў |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Мікалай Віктаравіч Аўчыннікаў (нар. 3 снежня 1952, Гарадзец, Гомельская вобласць) — беларускі жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 снежня 1952 года ў вёсцы Гарадзец Рагачоўскага раёна[1] Гомельскай вобласці. Скончыў у 1974 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[2].
Жыве ў Маладзечне[2]. Выкладае жывапіс і кампазіцыю ў Гімназіі-каледжы мастацтваў г. Маладзечна[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў акварэлі і станковым жывапісе. Асноўныя творы: серыі «Без асаблівых тлумачэнняў», «Нарачанскі край», «Зямля паэтаў», «Сезон дажджу», «Поўня над возерам Свір», «Мсціслаўскі сабор», «Восень», «Яблыні ў квецені», «Абуджэнне зямлі», «Полацк. Сафійскі сабор». Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава[2], Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Мінскім абласным краязнаўчым музеі, у прыватных калекцыях Германіі, Ізраіля, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, ЗША, Украіны, Чэхіі, Швецыі[1].
Удзельнік больш за 200 персанальных і групавых выстаў у Беларусі, Бельгіі, Германіі, Ірландыі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Швецыі, Эфіопіі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2007)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Мікалай Аўчыннікаў “Прыцяжэнне” . Нацыянальны Мастацкі Музей Рэспублікі Беларусь. Праверана 24 кастрычніка 2024.
- ↑ а б в г Аўчыннікаў Мікалай Віктаравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аўчыннікаў Мікалай Віктаравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Віктаравіч Аўчыннікаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»