Лось
| Лось | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Сысуны |
| Атрад | Парнакапытныя |
| Сямейства | Аленевыя |
| Род | Ласі |
| Від | Лось |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Alces alces | |
| Арэал | |
| Арэал | |
Лось (Alces alces) — парнакапытны сысун, самы буйны від сямейства аленевых.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самы буйны з аленяў: даўжыня да 3 м, вышыня ў карку да 2,3 м, маса да 825 кг, самкі драбнейшыя. Шэрсьць грубая, на сьпіне цёмна-бурая, на бруху і нагах белаватая. Рогі (толькі ў самцоў) вялікія, пераважна лапатападобныя, масай да 20 кг, на зіму спадаюць. Галава вялікая, шыя кароткая, тоўстая. На горле скурны выраст. Тулава масіўнае, кароткае. Ногі доўгія, з вузкімі вострымі капытамі.
Пашырэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Эўразіі і Паўночнай Амэрыкі. На Беларусі трапляецца ўсюды, больш шматлікі на паўночным усходзе. На 2023 год сусьветная папуляцыя ласёў складала 1,5 млн асобінаў, зь якіх 730 000 налічвалася ў Расеі[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2023 год у Беларусі налічвалася звыш 30 000 ласёў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Алесь Карлюкевіч. Не мінайце ласіную сталіцу // Часопіс «Родная прырода», 2 сакавіка 2023 г. Праверана 13 красавіка 2023 г.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |