Кодань
| Вёска | |||
| Кодань | |||
|---|---|---|---|
| польск.: Kodeń | |||
|
|||
| 51°54′ пн. ш. 23°36′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Ваяводства | Люблінскае | ||
| Павет | Бяльскі | ||
| Гміна | Кодань | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Водныя аб’екты | Буг | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 1 900 чалавек (2006) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 21-509 | ||
| Іншае | |||
| 0013758 | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Кодань, Кодзень (польск.: Kodeń) — колішні горад, цяпер вёска ў Бяльскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы, на рацэ Буг. Сядзіба гміны Кодань. Насельніцтва 1,9 тыс. чал. (2006).
Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Тэрэспаль — Зосін.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя згадкі пра Кодань адносяцца да кан. XV — пач. XVI стст., калі ён уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага і з'яўлялўся часткай уладанняў Сапегаў.[1] У 1511 годзе атрымаў Магдэбургскае права, а ў 1513 — уласны герб «у чырвоным полі анёл у белай вопратцы з уздзетым мячом».[2] У 1513—1520 гадах Павел Сапега збудаваў у Коданскім замку гатычную Святадухаўскую царкву. З 1566 горада горад, у Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства.
У 1626—1639 гадах паводле фундацыі Мікалая Сапегі ў Кодані пабудаваны мураваны касцёл Св. Ганны. У пач. XVII ст. у горадзе збудавалі драўляную ўніяцкую царкву (захавалася брама).[1] У 1717—1773 гадах у Кодані дзейнічала місія езуітаў. 15 жніўня 1723 года адбылася каранацыя цудатворнага абраза Маці Божай Кодзенскай.
У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў Аўстрыі.
У XIX ст. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Бельскага павета.
У 1921 годзе ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Святога Духа (XVI ст., цяпер касцёл Св. Духа).
- Замак Сапегаў (руіны, XVI ст.).
- Капліца могілкавая (1683—1685).
- Касцёл Св. Ганны (1629—1635).
- Могілкі яўрэйскія.
- Палац Браніцкіх (XVIII ст.).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Пантэлевіч (1889—1944) — кампазітар, юрыст
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Касцёл Св. Ганны
-
Касцёл Св. Духа (былая замкавая ўніяцкая царква)
-
Капліца на Коданскай Кальварыі
-
Палац Браніцкіх
-
Уніяцкая брама
-
Царква Св. Міхала Арханёла
-
Магіла паўстанцаў
-
Помнік савецкім салдатам
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Кодзень // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Кодань // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 126. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Кодзень // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Kodeń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 238—240
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кодань